Калі ласка, у нашу хату!

Лепшыя аграсядзібы вызначылі ў Магілёўскай вобласціГаспадары аграсядзіб гэтага рэгіёна збіраліся на “Залахвенскі фэст”, які прайшоў у Быхаўскім раёне. Як паведаміла старшыня праўлення Беларускага грамадскага аб’яднання “Адпачынак у вёсцы” Валерыя Кліцунова, лепшай у намінацыі “Стыль і гармонія” прызнана аграсядзіба “Ізабэла” з Бабруйскага раёна. Узнагароду “За захаванне беларускіх традыцый” атрымаў уладальнік сядзібы “У Лукамор’я” (Круглянскі раён). А найбольш гасціннай прызналі сядзібу “У цёткі Валі” (Магілёўскі раён). У катэгорыі “Здаровы лад жыцця” перамог “Гасцінны двор” з вёскі Залахвенне, дзе і праходзіў фестываль. Нарэшце, узнагарода за захаванне кулінарных традыцый дасталася гаспадару сядзібы “Любуж” — яна месціцца ў Магілёўскім раёне...
Лепшыя аграсядзібы вызначылі ў Магілёўскай вобласці

Гаспадары беларускіх аграсядзіб умеюць сустрэць гасцейГаспадары аграсядзіб гэтага рэгіёна збіраліся на “Залахвенскі фэст”, які прайшоў у Быхаўскім раёне. Як паведаміла старшыня праўлення Беларускага грамадскага аб’яднання “Адпачынак у вёсцы” Валерыя Кліцунова, лепшай у намінацыі “Стыль і гармонія” прызнана аграсядзіба “Ізабэла” з Бабруйскага раёна. Узнагароду “За захаванне беларускіх традыцый” атрымаў уладальнік сядзібы “У Лукамор’я” (Круглянскі раён). А найбольш гасціннай прызналі сядзібу “У цёткі Валі” (Магілёўскі раён). У катэгорыі “Здаровы лад жыцця” перамог “Гасцінны двор” з вёскі Залахвенне, дзе і праходзіў фестываль. Нарэшце, узнагарода за захаванне кулінарных традыцый дасталася гаспадару сядзібы “Любуж” — яна месціцца ў Магілёўскім раёне.

“Гэта першы абласны фестываль, прысвечаным аграэкатурызму, — адзначыла Валерыя Кліцунова. — Вельмі важна, што ён прайшоў менавіта ў Магілёўскай вобласці, якая па тэмпах развіцця аграэкатурызму крыху адстае ад іншых рэгіёнаў”.

На здымку: гаспадары беларускіх аграсядзіб умеюць сустрэць гасцей.

Андрэй Асфура
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter