Калі ласка, на матч запрашае... ласка.

У дзіцячых фантазіях у хакей гуляюць хамяк і нават пінгвін. Мы працягваем конкурс “Ідэя — ваша, талісман — народны”. Да пошуку сімвала беларускага чэмпіянату свету-2014 далучыліся школьнікі, якія займаюцца маляваннем у студыі “Ультрамарын” мінскага Палаца дзяцей і моладзі. Кіраўнік гуртка Людміла Савойка перадала ў рэдакцыю “НГ” больш за 10 варыянтаў талісманаў, што нарадзіліся на паперы дзякуючы багатай фантазіі навучэнцаў. Сёння прадстаўляем вашай увазе работы, якія падаліся нам больш цікавымі і арыгінальнымі. Канешне, яны па-дзіцячаму наіўныя, але ж непасрэдныя і шчырыя.

У дзіцячых фантазіях у хакей гуляюць хамяк і нават пінгвін.

Мы працягваем конкурс “Ідэя — ваша, талісман — народны”. Да пошуку сімвала беларускага чэмпіянату свету-2014 далучыліся школьнікі, якія займаюцца маляваннем у студыі “Ультрамарын” мінскага Палаца дзяцей і моладзі. Кіраўнік гуртка Людміла Савойка перадала ў рэдакцыю “НГ” больш за 10 варыянтаў талісманаў, што нарадзіліся на паперы дзякуючы багатай фантазіі навучэнцаў. Сёння прадстаўляем вашай увазе работы, якія падаліся нам больш цікавымі і арыгінальнымі. Канешне, яны па-дзіцячаму наіўныя, але ж непасрэдныя і шчырыя.

Самы нечаканы і адначасова арыгінальны талісман прапанавала 12-гадовая Дар’я АксЁнава. Дзяўчынка палічыла, што хакейным сімвалам можа стаць пінгвін, бо гэта птушка сапраўды асацыіруецца з зімой, раз усё жыццё праводзіць на лёдзе. На ім пінгвін мог і сам даўно навучыцца гуляць у хакей. Дарэчы, у якасці клюшкі Даша намалявала... змяю, а шайбай зрабіла чарапашку. Усё ж такі звычайную экіпіроўку знайсці на льдзіне цяжка. Вось які палёт думкі ў юнай мастачкі.
Не менш крэатыўнай аказалася дзевяцігадовая Арына Лойка. Яе народны талісман — ласка. Паводле меркавання школьніцы, гэта ідэальны варыянт для мінскага турніру, бо ласка — беларуская жывёліна і адначасова мілагучнае ветлівае слова на роднай мове.
Ганна МамЧыц падышла да ўдзелу ў народным конкурсе з усёй адказнасцю. Дзесяцігадовая дзяўчынка не проста намалявала талісман (хакеіста-хамяка), але і аформіла яго, пазначыўшы год правядзення чэмпіянату свету ў беларускай сталіцы. Дзевяцігадовая Марыя КІрыленка прапанавала хутчэй не талісман, а эмблему — дзве скрыжаваныя клюшкі з усмешкамі. Лагатып атрымаўся вельмі вясёлым.

Нагадваем, што прыняць удзел у конкурсе на лепшы талісман чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў Мінску ў 2014 годзе, могуць усе жадаючыя. Дасылайце свае ідэі і малюнкі на адрас “Народнай газеты” або пакідайце іх на нашым сайце www.ng.by (дарэчы, там жа можна пазнаёміцца з усімі ўжо дасланымі прапановамі).

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter