У Магілёве адзначаюць агульнагарадскі Дзень ветлівасці.
Ва ўстановах культуры, адукацыі, аховы здароўя, гандлю, грамадскага харчавання і на прадпрыемствах горада пройдуць тэматычныя мерапрыемствы.
Максімальна прытрымлівацца правілаў этыкету гараджан абавязвае таксама званне абласнога цэнтра — «Культурная сталіца Беларусі і СНД».
— Думаю, што з цягам часу нашы жыхары прыйдуць да высновы, што гэта норма — быць ветлівым і тактоўным не адзін дзень у годзе, а пастаянна, — кажа намеснік начальніка аддзела культуры Магілёўскага гарвыканкама Ірына Жабарова. — Для гэтага неабходна, каб у людзей змяніўся светапогляд, каб ветлівасць ішла не зверху, а па загадзе душы і сумлення.