Калі кожная дэталь важная

Кантралёрам АТК на Мінскім электратэхнічным заводзе імя В.І. Казлова Юлія НІКІЦІНА (на здымку) працуе ўжо чатыры гады. Здаецца, што яна ўжо на памяць ведае, як павінен выглядаць сабраны трансфарматар не толькі звонку. І тым не менш пад рукой заўсёды тэхнічная і кан-структарская дакументацыя, чарцяжы, бо кожная дэталь павінна быць на сваім месцы. Пасля працы Юлія спяшаецца дадому, у завадскі інтэрнат, дзе яе чакаюць муж і дзве дачкі-першакласніцы. Як і кожная добрая маці, Юлія з задавальненнем і замілаваннем назірае, як дзень за днём сталеюць яе дзяўчынкі, усё хутчэй чытаюць па складах і акуратна абводзяць літары. Зусім хутка сям’я плануе зладзіць наваселле — увесну наступнага года будаўнікі абяцаюць здаць у эксплуатацыю іх дом. Так што разгарнуцца і разгуляцца дзецям знойдзецца дзе. «Асобны куток завяду і іншым сваім кветачкам — пакаёвым раслінам. Сярод іх ёсць, дарэчы, «грашовае» і «даляравае» дрэвы — так у народзе называюць таўсцянку і заміакулькас. Апошні вельмі хутка расце, хоць не сказала б, што грошы з неба падаюць, — смяецца Юлія. — Хто ведае, можа, усё яшчэ наперадзе?» Фота: Аляксандр ТАЛОЧКА

Кантралёрам АТК на Мінскім электратэхнічным заводзе імя В.І. Казлова Юлія НІКІЦІНА (на здымку) працуе ўжо чатыры гады. Здаецца, што яна ўжо на памяць ведае, як павінен выглядаць сабраны трансфарматар не толькі звонку. І тым не менш пад рукой заўсёды тэхнічная і кан-структарская дакументацыя, чарцяжы, бо кожная дэталь павінна быць на сваім месцы.

Пасля працы Юлія спяшаецца дадому, у завадскі інтэрнат, дзе яе чакаюць муж і дзве дачкі-першакласніцы. Як і кожная добрая маці, Юлія з задавальненнем і замілаваннем назірае, як дзень за днём сталеюць яе дзяўчынкі, усё хутчэй чытаюць па складах і акуратна абводзяць літары.

Зусім хутка сям’я плануе зладзіць наваселле — увесну наступнага года будаўнікі абяцаюць здаць у эксплуатацыю іх дом. Так што разгарнуцца і разгуляцца дзецям знойдзецца дзе. «Асобны куток завяду і іншым сваім кветачкам — пакаёвым раслінам. Сярод іх ёсць, дарэчы, «грашовае» і «даляравае» дрэвы — так у народзе называюць таўсцянку і заміакулькас. Апошні вельмі хутка расце, хоць не сказала б, што грошы з неба падаюць, — смяецца Юлія. — Хто ведае, можа, усё яшчэ наперадзе?»

Фота: Аляксандр ТАЛОЧКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter