Калі галоўнае не перамога

Анатолю Малчанаву – семдзесят год. Прыехаў ён у Беларусь з Цверы. I прывяло яго на Мiнскае мора жаданне паўдзельнiчаць у спаборнiцтвах па веславаннi.
Першы раз Анатоль Малчанаў сеў у байдарку, калi служыў у армii. З таго часу палюбiў гэты вiд спорту. Удзельнiчаў у шматлiкiх спаборнiцтвах, турысцкiх паходах. — Даведаўся, што каля Заслаўя будуць праходзiць алiмпiйскiя днi, у якiх можна паспрабаваць свае сiлы ў веславаннi, — гаворыць ветэран. — I адразу паехаў. Сустрэўся са знаёмымi. Iх у мяне шмат. Спорт – гэта мой стыль жыцця. А спаборнiчалi на Мiнскiм моры i маладыя весляры, i ветэраны. Многа сярод iх было цiкавых людзей. Iх аб`ядноўвала адно: захапленне спортам. I няхай не ўсе выступiлi так паспяхова, як весляры з Мастоў, але ўсе засталiся задаволенымi. Бо алiмпiйскi дэвiз сцвярджае: «Галоўнае не перамога, а ўдзел».
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter