Калі дрэвы былі вялікімі-вялікімі…

Как звучат на белорусском Корней Чуковский и Агния Барто

Мы ўсе родам з дзяцінства. Залатая, безжурботная пара, калі верыш у цуды і Дзеда Мароза, калі няма смачней, чым паспрабаваць на язык лядзяш, калі пакрыўдзілі, то прытуліцца да матулі і горка выплакацца, калі самым лепшым падарункам была лялька (цацка) з крамы, калі на сняданак і вячэру — манная каша, калі хварэў, то найлепшымі лекамі былі апельсіны (па тым часе супердэфіцытныя), калі самай агіднай была пенка ў шклянцы кіпячонага малака, калі куток быў платай за свавольніцтва, калі каманда «мыцца» была адной з самых непажаданых…

Здаецца, уступ крыху зацягнуўся. Бо далей рэч пойдзе пра дзіцячыя вершыкі, якія мы, дарослыя, запомнілі на ўсё жыццё. Нагадваем некалькі з іх:

Уронили мишку на пол,

Оторвали мишке лапу.

Все равно его не брошу,

Потому что он хороший.

 * * *

Идет бычок, качается,

Вздыхает на ходу:

— Ох, досточка кончается,

Сейчас я упаду.

А вось як гучаць гэтыя радкі Агніі Барто ў перакладзе на беларускую мову:

Мішку скінулі з канапы,

Мішку адарвалі лапу.

Я яго адрамантую

І цукеркай пачастую.

 * * *

Ідзе бычок, хістаецца,

Бядуе: «Ай-яй-я!

Вось дошчачка канчаецца,

Звалюся зараз я!»

Займальна гучыць, ці не праўда? А цяпер здагадайцеся: вось гэты ўрывачак адкуль?

Ах ты, брыдкі, ах ты, брудны,

Не хлапчук, а парася!

Ты чарней за камінара!

Падзівіся на сябе:

У цябе на шыі сажа,

У цябе на носе каша.

Ты ўвесь такі мурзіла,

Што і кніжкі, і чарніла

Паўцякалі ад цябе.

Безумоўна, гэта неўміручы «Мыйдадзір» Карнея Чукоўскага. Параўнайце пераклад з арыгіналам:

Ах ты, гадкий, ах ты, грязный,

Неумытый поросенок!

Ты чернее трубочиста,

Полюбуйся на себя:

У тебя на шее вакса,

У тебя под носом клякса,

У тебя такие руки,

Что сбежали даже брюки,

Даже брюки, даже брюки

Убежали от тебя.

Дзяцінства — гэта святое. Таму неяк не хочацца сёння звяртацца да прозы. Спадзяёмся, у наступны раз зноў нешта цікавае перакладзём.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter