Калі адкрываецца Космас

У Калядную пару вобразам продкаў роду чалавечага адпавядаюць пэўныя зоркі і сузор’і на небеАсноўная страва тут — куцця. Гэта каша з пшаніцы або ячменю. Зерне сімвалізуе сям’ю і працяг роду: як кожнае зернейка дае каласок, а ў ім шмат зярнят, так і род каб пладзіўся-множыўся ў наступных пакаленнях. Сумеснае ж частаванне гэтай рытуальнай стравай звязана з ушанаваннем памяці продкаў (куццю яшчэ вараць на Дзяды і на памінкі).
У вясковую хату завіталі калядоўшчыкіУ Калядную пару вобразам продкаў роду чалавечага адпавядаюць пэўныя зоркі і сузор’і на небе
Асноўная страва тут — куцця. Гэта каша з пшаніцы або ячменю. Зерне сімвалізуе сям’ю і працяг роду: як кожнае зернейка дае каласок, а ў ім шмат зярнят, так і род каб пладзіўся-множыўся ў наступных пакаленнях. Сумеснае ж частаванне гэтай рытуальнай стравай звязана з ушанаваннем памяці продкаў (куццю яшчэ вараць на Дзяды і на памінкі).
Менавіта вобразы продкаў роду чалавечага з’яўляюцца і ў Калядным карнавале: Мядзведзь як першапродак; Бусел, які некалі быў чалавекам, а потым аслухаўся Бога і быў ператвораны ў птушку, якая жыве каля лю-дзей; Цыганы як першапасяленцы Еўропы; Дзед і Баба як мужчынская і жаночая іпастасі продкаў. Конь або Кабыла звязаны з продкамі і салярным культам, а Каза або Казёл, сімвал урадлівасці нівы і прыбытку, — асноўны персанаж абрадаў калядавання на Ражджаство і шчадравання перад старым Новым годам 13 студзеня.
На гэтыя калядныя вобразы-сімвалы накладаецца касмаганічны аспект. У Калядную пару ім адпавядаюць пэўныя зоркі і сузор’і на небе. На гэта, дарэчы, беларускія вучоныя-міфолагі пачалі звяртаць увагу параўнальна нядаўна. Як вядома, нашы продкі добра ведалі зорнае неба і арыентаваліся па зорках доўгі перыяд сваёй гісторыі. Напрыклад, Каза — гэта самая яркая зорка ў сузор’і Вознік. У час зімовага сонцастаяння нібы адкрываецца Космас, і гэтыя вобразы “сыходзяць” на зямлю, далучаючы людзей да “таго” свету, дзе жывуць душы продкаў. Вядома, што на Шчодры пераднавагодні вечар 13 студзеня на стале павінна быць сыць — стравы з забітага кабана, сярод якіх абавязкова каўбаса як сімвал “залатога веку”. Ёлку да Новага года беларусы раней не ставілі, а рабілі да Каляд адмысловае ўпрыгожанне з саломы — павук, якое сімвалізуе Сусвет і сімвал страчанага людзьмі раю.

Рэгіна Гамзовіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter