Каханне стварае і перамагае

На першым рэспубліканскім конкурсе «Сям’я года» выбіраць лепшых было не лягчэй, чым на алімпіядзе... Ці можна сыграць каханне, пяшчоту і ўзаемапаразуменне, асабліва калі гаворка ідзе пра дзеянне сцэнічнае? «Можна», — без сумненняў адкажаце вы. Але ў гэты раз на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра былі не акцёры, а удзельнікі суперфіналу першага рэспубліканскага конкурсу «Сям’я года». Перад гледачамі — сем розных сем’яў, прадстаўнікі кожнай вобласці краіны і сталіцы, сем розных, але аднолькава шчаслівых і, галоўнае, — сапраўдных гісторый пра самае важнае... «Сёння, калі каштоўнасці інстытута сям’і зведваюць вялiкiя выпрабаваннi, і наша краіна тут не выключэнне, мы перакананы ў неабходнасці стварэння культа сям’і. У Беларусі распрацавана сістэма мер па падтрымцы сям’і, дзякуючы якой, у прыватнасці, стала нараджацца больш маленькіх беларусаў. Дом, сям’я, дзеці — стваральная моц ў жыцці кожнага чалавека. Мяркуем, конкурс стане традыцыяй, а галоўным яго вынікам можна лічыць тое, што прыклады канкурсантаў стануць для кагосьці жыццёвым арыентырам», — адзначыў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі старшыня аргкамітэту конкурса Анатоль Тозік. Некалькі месяцаў у краіне праходзілі адборачныя туры, падчас якіх вызначыліся ўдзельнікі суперфіналу. На сцэне кожны з іх у тэатралізаванай форме прадставіў візітку і сацыяльна значны праект «Мая сям’я — маёй краіне», які, на думку удзельнікаў, неабходна рэалізаваць у рэгіёнах ці, нават, ва усёй краіне. Можна сказаць, ў кожнага рэгіёна аказаўся свой рэцэпт сямейнага шчасця... Фота: БЕЛТА

На першым рэспубліканскім конкурсе «Сям’я года» выбіраць лепшых было не лягчэй, чым на алімпіядзе...

Ці можна сыграць каханне, пяшчоту і ўзаемапаразуменне, асабліва калі гаворка ідзе пра дзеянне сцэнічнае? «Можна», — без сумненняў адкажаце вы. Але ў гэты раз на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра былі не акцёры, а удзельнікі суперфіналу першага рэспубліканскага конкурсу «Сям’я года». Перад гледачамі — сем розных сем’яў, прадстаўнікі кожнай вобласці краіны і сталіцы, сем розных, але аднолькава шчаслівых і, галоўнае, — сапраўдных гісторый пра самае важнае...

«Сёння, калі каштоўнасці інстытута сям’і зведваюць вялiкiя выпрабаваннi, і наша краіна тут не выключэнне, мы перакананы ў неабходнасці стварэння культа сям’і. У Беларусі распрацавана сістэма мер па падтрымцы сям’і, дзякуючы якой, у прыватнасці, стала нараджацца больш маленькіх беларусаў. Дом, сям’я, дзеці — стваральная моц ў жыцці кожнага чалавека. Мяркуем, конкурс стане традыцыяй, а галоўным яго вынікам можна лічыць тое, што прыклады канкурсантаў стануць для кагосьці жыццёвым арыентырам», — адзначыў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі старшыня аргкамітэту конкурса Анатоль Тозік.

Некалькі месяцаў у краіне праходзілі адборачныя туры, падчас якіх вызначыліся ўдзельнікі суперфіналу. На сцэне кожны з іх у тэатралізаванай форме прадставіў візітку і сацыяльна значны праект «Мая сям’я — маёй краіне», які, на думку удзельнікаў, неабходна рэалізаваць у рэгіёнах ці, нават, ва усёй краіне. Можна сказаць, ў кожнага рэгіёна аказаўся свой рэцэпт сямейнага шчасця.

Вось, напрыклад, сям’я Аксаны і Мікалая Лаўрэнцікаў з Пінска, у маленькім сусвеце якой шэсць гадоў таму ў адзін дзень загарэліся тры зорачкі — Яраслаў, Міраслаў і Аляксандра.

Тут усе паважаюць спорт, і кожны мае яшчэ не па аднаму хобі. Мама любіць кветкі і сваю працу ў дзіцячым садку, тата — баскетбаліст і заядлы рыбак. Разам яны лічаць, што дзеці, нібы тыя кветкі, растуць у сям’і, каб радаваць вочы і сэрцы бацькоў. А яшчэ, як сапраўдныя падарожнікі, падтрымліваюць праект стварэння ў родным Пінску добраўпарадкаванай лесапаркавай зоны і з’яўлення там так званай «тэрыторыі сям’і», дзе было б утульна адпачываць і бавіць час менавіта бацькам з дзецьмі.

«Дзеці — гэта радасць, іх па благадаці дарослым дорыць Бог», — лічаць у сям’і Кліменцьевых. Такіх благадатных падарункаў у мамы, выкладчыцы ВНУ, і таты, лаўрэата конкурсу навуковых прац і Спецфонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў, ужо шэсць. Чацвёртакласніца Наталля займаецца бальнымі танцамі і плаваннем, ходзіць у арт-студыю, рэдактуе класную газету. Валодзя — тэнісіст, Паша — дзюдаіст, Настасся ўжо з дзіцячага сада таксама танцуе, а Кацярына і Сярожа толькі робяць першыя крокі ў вялікай разнастайнасці свету. «Заўтра пачынаецца з цябе» — іх дэвіз, таму і свой сацыяльны праект па зберажэнні экалогіі планеты пачалі рэалізоўваць з уласнага двара: разам прыбралі смецце, разбiлі кветнік.

Ірына і Дзмітрый Галецкія з Гомеля. У гэтай сям’і танцуюць, як кажуць, усе. І мама, педагог, кіраўнік гуртка рытмікі і харэаграфіі, і тата, інжынер-канструктар, і дзеці — Валодзя, Машанька, Ксенія. Захапленне дачок — фігурнае катанне вызначыла кірунак сацыяльнага праекта Галецкіх: стварыць у Гомелі сваю жаночую хакейную каманду, бо хутка чэмпіянат свету па гэтым відзе спорта, які, як вядома, пройдзе ў Беларусі ў 2014-м.

«Калі ў сям’і з’яўляюцца дзеці, прападаюць грошы, спакой і з’яўляецца шчасце», — жартуюць Іван і Ірына Локцевы з г. Масты Гро-дзенскай вобласцi. Тут падрастаюць татавы дочкі Варвара, Ульяна і Юльяна, артысткі, прыгажуні і памочніцы. Сваімі рукамі сям’я добраўпарадкавала ў двары дзіцячую пляцоўку і прапануе аб’явіць конкурс «Маленькі домік для вялікай краіны» сярод бацькоў на лепшы такі аб’ект.

Марына і Дзмітрый Дарошка з Жодзіна, у якіх падрастаюць двое дзетак, са сцэны прызналіся: спыняцца на дасягнутым не збіраюцца... Маленькая Маргарыта марыць стаць журналістам і першы рэпартаж — пра сваю сям’ю — правяла прама на тэатральных падмостках. Старэйшы, Данік, які захапляецца бальнымі танцамі, забяспечваў сястрычцы харэаграфічнае суправаджэнне. Мама — аўтар праграмы «Гарадская казка» на мясцовым тэлебачанні. Дзякуючы гэтаму праекту нямала дзяцей-сірот знайшлі бацькоў. Чаму б не вывесці праект на рэспуб-ліканскі ўзровень?

Сям’я Глазковых з Магілёва — сапраўдная педагагічная дынастыя. Любові і дабрыні дырэктара школы Мікалая Віктаравіча і настаўніцы матэматыкі і абслугоўваючай працы Таццяны Рыгораўны хапае і на родных дзяцей Яўгена, Вольгу, Веру, Ульяну, Яраслава, і на ўсіх сваіх вучняў. Да ўзроўню старэйшага, 20-гадовага Яўгена, студэнта МДЛУ, кандыдата ў майстры спорту па спартыўнай гімнастыцы, стыпендыята Спецфонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі і ўжо таксама бацькі маленькай Аляксандры, самаму малодшаму ў сям’і, чатырохгадоваму Яраславу, яшчэ, як кажуць, расці і расці, але, «галоўны мужчына ў доме», ён ужо, напрыклад, праяўляе інтарэс да футболу.

14-гадовая Вольга, пераможца рэспубліканскага конкурсу «Мой род — мая сям’я», даведалася, што сярод яе продкаў найбольш было прадстаўнікоў педагагічных прафесій. Яе родныя адзначаны 277 працоўнымі ўзнагародамі. Сацыяльны праект, з якім выступіла гэта сям’я, прадугледжвае стварэнне клуба «Сям’я года». Ідэі, з якімі прыехалі ўдзельнікі на конкурс, а гэта сапраўдны інавацыйны пласт, не павінны застацца без увагі.

Род Ровенскіх з Мінска, дзе пяць пакаленняў займаюцца музыкай, дзе паважаюць традыцыі продкаў, добра вядомы не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі, там, дзе выступалі знакамітыя «Дударыкі» — ансамбль, створаны галавой сям’і Дзмітрыем Ровенскім. Зараз усе яго ўнукі займаюцца ў «Дударыках». Пачуць музыку сваёй сям’і і пранесці яе праз усё жыццё — вось і мэта, і галоўны сацыяльны праект гэтага творчага роду.

Пагадзіцеся, выбраць сярод дастойных дастойнейшых — задача нялёгкая. Як адзначыў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Тозік, атмасфера конкурсу нагадвала алімпійскую, бо ўсе ўдзельнікі суперфіналу — роўныя, а на вынік тут уплывалі «сотыя долі секунды». Журы конкурсу ўзначальвала старшыня праўлення Нацбанка, старшыня праўлення ГА «Беларускі саюз жанчын» Надзея Ермакова, у яго склад таксама ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Асацыяцыі мнагадзетных бацькоў, РНПЦ «Маці і дзіця», дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу... Гран-пры конкурсу і грашовая прэмія 150 базавых велічынь — у сям’і Глазковых, дыплом першай ступені і 100 базавых велiчынь — у сям’і Ровенскіх. Дыпломамі II і III ступеняў і грашовымі прэміямі адзначаны Марына і Дзмітрый Дарошка, Ірына і Дзмітрый Галецкія.

На здымку: сям’я ГЛАЗКОВЫХ.

Фота: БЕЛТА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter