Как узнать о прошлом пропавших на войне родственников?

Геннадию Беспалову помог в этом Интернет. Через сеть он узнал о героическом прошлом своего отца.
Пасля вызвалення Беларусі сям’я вярнулася на радзіму маці — у вёску Глушка Пухавіцкага раёна. У невялікай вёсачцы многія сем’і засталіся без гаспадароў. Генадзь Сяргеевіч прыгадвае, як бязбацькавічы зайздросцілі тым,  да каго таты вярнуліся, няхай сабе параненыя, інваліды, але вярнуліся.

“Зразумела, што бацьку я не памятаю, уяўляю яго толькі па фотаздымках і згадваннях мамы, — кажа Генадзь Сяргеевіч.

— Але ён увесь час у маёй памяці, памяці ўсёй нашай сям’і. Сястра, да прыкладу, свайго сына назвала ў гонар бацькі”.

І вось дзякуючы ўнуку нядаўна сямейныя архівы Бяспалавых папоўніліся каштоўнымі рэліквіямі. Праз інтэрнэт ён “здабыў” тэкст загада войскам Заходняга фронту ад 31 мая 1942 года “Аб узнагароджанні асабовага саставу”. У ліку адзначаных ордэнам Чырвонай Зоркі быў і Сяргей Бяспалаў. Але самае каштоўнае — гэта ксеракопія ўзнагароднага ліста. У ім адзначаецца, што 22 лютага часць займала абарону ў вёсцы Бякасава, якая знаходзілася ля чыгункі і таму з’яўлялася важным стратэгічным аб’ектам. Сілы былі няроўныя, праціўніка падтрымлівалі артылерыя, танкі і авіяцыя. У баі параніла камандзіра другога эскадрона. Сяргей Бяспалаў узяў камандаванне на сябе, з правага фланга контр-атакаваў праціўніка і прымусіў яго адступіць. Гэта дало магчымасць астатнім падраздзяленням прасунуцца наперад і выбіць немцаў з вёскі.

Цяжка перадаць, якую гордасць за блізкага чалавека  адчулі Бяспалавы. І, зразумела, узнікла жаданне даведацца, ці ўручалася ўзнагарода. Генадзь Сяргеевіч напісаў у расійскае пасольства. Тое звярнулася ва ўпраўленне Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па дзяржаўных ўзнагародах. І праз некаторы час Генадзя Бяспалава запрасілі ў пасольства, дзе ўручылі пасведчанне да дзяржаўнай узнагароды СССР. Сам ордэн, на жаль, ва ўстаноўленым парадку быў утылізаваны, паколькі закончыўся тэрмін яго захоўвання.

Вазьміце на заметку:

звесткі пра роднага чалавека Бяспалавы знайшлі на сайце podvignaroda.ru . Магчыма, у банку даных ёсць інфармацыя, якая дапаможа і вашай сям’і даведацца пра свайго абаронца Айчыны.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter