Каго ў шаферы запрашалі.

Шафер і шаферка, дружкі ці ганаровыя сведкі. Бліжэй за ўсіх да жаніха і нявесты знаходзіліся (і ў сэнсе абрадавых адносін і ў плане фармальнага размяшчэння — пасадкі за святочным сталом) іх самыя блізкія сябры — шафер і шаферка. Сябар жаніха і сяброўка нявесты, якія павінны былі выконваць абрадавыя дзеянні падчас вяселля, у розных рэгіёнах Беларусі называліся па-рознаму: дружкі, шаферы (“шахвяры”), маршалкі, баяркі, дружбанты, старэйшая сяброўка, галоўны дружка і яго намеснік, паджанішок. Сёння шафер і шаферка атрымалі афіцыйна-грамадзянскую назву, якая адпавядае іх статусу. Гэта — ганаровыя сведкі, якія павінны пацвердзіць сваёй прысутнасцю і сваім подпісам у кнізе рэгістрацыі грамадзянскіх актаў пра сапраўды адбыўшыся шлюб двух маладых людзей.

“Скупіць дружак” — так звалі на  Беларусі абрад, калі сябрукам  жаніха і нявесты прымацоўвалі адпаведныя “знакі адрознення”, а тыя у сваю чаргу павінны былі надарыць-адкупіцца грашыма. Хлопцаў маглі перавязаць ручніком, павязаць на руку чырвоную стужку, прышпіліць на шапку кутасік ці стужачкі, але часцей за ўсё на грудзі шаферам і шаферкам прымацоўвалі невялікія букецікі з сухіх або папяровых кветак і стужачак.
Сябрукоў у жаніха, як правіла, было двое — вялікі і малы, ці старэйшы і малодшы, у некаторых мясцовасцях колькасць змянялася. Расказвалі, што хлопцаў у дружыне жаніха магло быць сем, дванаццаць. “Былі шаферы і шаферкі. Ані далжны былі прышываць цветочкі, падружкі пакупалі цветы ребятам. Ребята за гэты цветок далжны былі купіць абязацельна падарак. Шаферак было і па 12, і па 15, еслі бальшая свадзьба, то 20 дружкаў. Усе падружкі і дружкі былі намечаныя. Маладым прышываліся белые цветы, а ўсім астальным шаферам красныя цветочкі, і все друзья далжны падружкам купіць абязацельна падарак взамен за то, што ана прікалола ему цвяток. I всегда ані стараліся ужэ і танцэваць парамі, часта дажэ так была: выстраіваліся шэрэнгай ребята і дзевчата і ані сматрелі, прісматріваліся, а патом направляліся прішываць. Былі такія случаі, што парень понравілся і втроём падходзілі прішываць, тагда хто ўспел первы, той і прішывал, астальным нічего не аставалося дзелаць. Часта патом в танцах вмесце”, — вось так этнографы зафіксавалі гэты звычай на ўсходзе Беларусі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter