Каго гарохавай кашай кармілі.

Гарох. Самыя складаныя сэнсавыя праявы сімволікі гароху звязаны з перадшлюбным перыядам, вясельнай абраднасцю і забеспячэннем нараджэння дзяцей. У гэтых кантэкстах нароўні з шэрагам іншых абрадавых атрыбутаў ён быў надзелены эратычным зместам.
Адзінокіх незамужніх дзяўчат рускія часта параўноўвалі з маладым гарохам: “Горох в поле, что девка в доме: кто ни пройдет, всяк ущипнет”.
Пасля вянчання маладую абсыпалі гарохам. А па колькасці гарошын, якія застануцца на адзенні, прадказвалі колькасць будучых дзяцей. Вараны гарох — адна з галоўных вясельных страў. У некаторых рэгіёнах ён быў часткай рытуальнага падарунка парадзісе і нованароджанаму ад хроснай маці на хрэсьбінах. Лічылася: калі закапаць паслед на градцы гароху, валасы ў дзіцяці будуць кучаравымі.
У абрадавых песнях і казках маладзіцам раілі з’есці гарохавай кашы, каб зацяжараць.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter