Качан Якаў Іосіфавіч

29 жніўня пайшоў з жыцця вядомы журналіст i дзеяч культуры

29 жніўня пайшоў з жыцця ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны, вядомы журналіст, заслужаны дзеяч культуры Беларусі

Нарадзіўся 7 верасня 1918 года ў Калінкавіцкім раёне. З 1938-га па 1959 год працаваў у рэдакцыях газет “Бальшавік Палесся”, “Сталинская молодежь”, “Звязда”, “Савецкая Беларусь”, “Молодой партизан”, “Правда”, у іншых выданнях. Пасля быў галоўным рэдактарам часопіса “Коммунист Белоруссии”, 15 гадоў адпрацаваў на беларускім радыё. З 1971-га па 1975 год — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. Быў членам дэлегацыі БССР на XV, XIX і XXIV сесіях Генасамблеі ААН у Нью-Йорку. Аб сваіх уражаннях ад паездкі ў Амерыку напісаў у кнізе “Что такое америкэн уэй оф лайф” (“Што такое амерыканскі лад жыцця”).

Заслужаны дзеяч культуры БССР (1967 г.). Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступеней, Працоўнага Чырвонага Сцяга, “Знак Пашаны”, польскім ордэнам “Партызанскі крыж”, медалямі.

Аўтар артыкулаў, брашур, прысвечаных партызанскай барацьбе на тэрыторыі Беларусі, нарысаў пра беларускіх савецкіх дзяржаўных і грамадска-палітычных дзеячаў Кірыла Мазурава, Цімафея Гарбунова, Кузьму Кісялёва, а таксама пра партызан і падпольшчыкаў.

Якаў Іосіфавіч адпрацаваў у СМІ больш за 60 гадоў.

Саюз журналістаў Беларусі, Савет ветэранаў Белтэлерадыёкампаніі выказваюць глыбокае спачуванне родным і блізкім Якава Качана.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter