С 1 октября минимальная стоимость 1 килограмма сахара в розницу составит 1,5 рубля

Каб жылося саладзей

Сёння ўступае ў сілу пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ), якой устанаўліваюцца гранічныя мінімальныя цэны і максімальная гандлёвая надбаўка на белы крышталічны цукар. Дакумент будзе дзейнічаць 90 дзён.

Як растлумачылі ў міністэрстве, сітуацыя, якая складваецца на рынку вытворчасці цукру, аказвае істотны ўплыў на фінансава-эканамічнае становішча прадпрыемстваў галіны і стварае рызыкі для нацыянальнай харчовай бяспекі.

— Шляхам устанаўлення гранічных мінімальных цэн і лімітавай максімальнай гандлёвай надбаўкі ўводзіцца часовае дзяржаўнае рэгуляванне кошту. Прыняцце пастановы накіравана на падтрымку канкурэнтных умоў на рынках вытворчасці і рэалізацыі цукру, што будзе спрыяць нармалізацыі работы цукровай галіны, — адзначаюць у МАРГ.

Гранічная цана на цукар устанаўліваецца на ўзроўні сярэдняй, якая склалася на рынку. У розніцы яна будзе 1,5 рубля (з ПДВ), адпускная цана франка-адпраўлення (без ПДВ) — 1,19 рубля, адпускная цана франка-прызначэння (без ПДВ) — 1,22 рубля. Рашэнне не распаўсюджваецца на фасоўку 20 кілаграмаў і менш. Лімітавая максімальная гандлёвая надбаўка не павінна перавышаць 15 працэнтаў да адпускной цаны вытворцы або імпарцёра з улікам аптовай надбаўкі. Дакумент таксама ўстанаўлівае цэны на цукар для прамысловай перапрацоўкі.

Паліна ІВАНОВА.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter