Каб з неба было бачна

Пад Баранавічамі залажылі гай, які можна будзе «прачытаць»

Пад Баранавічамі залажылі кедравы гай, «прачытаць» які можна з вышыні.

Дрэвы высаджаны ў вызначаным парадку і складаюць сказ «Квітней і мацней, маці Зямля». Прыкладна праз 10 гадоў кедравыя саджанцы будуць ростам з чалавека і добра «прачытаюцца» з вышыні птушынага палёту.

— Такое мерапрыемства прайшло ў гонар 70-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на заключным этапе акцыі «Тыдзень лесу», — расказвае намеснік дырэктара па ідэалогіі Баранавіцкага лясгаса Сяргей Ярушчанка. — Нам спатрэбілася 200 саджанцаў кедра сібірскага, якія прывезлі з Краснадарскага краю па ініцыятыве мінчаніна Аляксандра Рахоўскага і яго аднадумцаў. А высаджваць маладыя дрэвы прыехалі людзі з васьмі гарадоў краіны, усяго пры закладцы гаю працавала больш за 70 чалавек.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter