Каб ведалі нашчадкі

У Кішынёве ўшанавалі памяць пра вядомых мастакоў — ураджэнцаў БеларусіВечарыну памяці да 125-х угодкаў Марка Шагала і 90-х угодкаў Міхаіла Савіцкага ладзіла беларуская суполка Малдовы. У ёй удзельнічалі прадстаўнікі Пасольства Беларусі ў Малдове і Бюро міжэтнічных адносін Рэспублікі Малдова. Відэапрэзентацыю з цікавым аповедам пра творчасць майстроў жывапісу зрабіў намеснік старшыні суполкі, член Саюза мастакоў Малдовы Вячаслаў Ігнаценка. Ён не толькі прадставіў малавядомыя факты з біяграфій Марка Шагала і Міхаіла Савіцкага, але і зрабіў грунтоўны аналіз некаторых работ знакамітых жывапісцаў.
У Кішынёве ўшанавалі памяць пра вядомых мастакоў — ураджэнцаў Беларусі
Вечарыну памяці да 125-х угодкаў Марка Шагала і 90-х угодкаў Міхаіла Савіцкага ладзіла беларуская суполка Малдовы. У ёй удзельнічалі прадстаўнікі Пасольства Беларусі ў Малдове і Бюро міжэтнічных адносін Рэспублікі Малдова. Відэапрэзентацыю з цікавым аповедам пра творчасць майстроў жывапісу зрабіў намеснік старшыні суполкі, член Саюза мастакоў Малдовы Вячаслаў Ігнаценка. Ён не толькі прадставіў малавядомыя факты з біяграфій Марка Шагала і Міхаіла Савіцкага, але і зрабіў грунтоўны аналіз некаторых работ знакамітых жывапісцаў.
Як адзначыў старшыня беларускай суполкі Малдовы Юры Статкевіч, творчасць Марка Шагала і Міхаіла Савіцкага хоць і розная, але такімі суайчыннікамі можа ганарыцца кожны беларус, дзе б ні жыў. Паводле яго слоў, такія імпрэзы і ў далейшым будуць праводзіцца як намаганнямі сяброў абшчыны, так і з удзелам шырокага кола тых, хто гатовы да ўзаемадзеяння.
Варта дадаць, што сёлета ў Беларускай абшчыне Малдовы прайшоў шэраг мерапрыемстваў, творчых вечарын у гонар 130-х угодкаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, 100-х угодкаў Максіма Танка, 85-х угодкаў Алеся Адамовіча. У іх удзельнічалі і дзеці беларусаў Малдовы, якія наведваюць у пасольстве Беларусі нядзельную школу па вывучэнні мовы, літаратуры, культуры, традыцый і звычаяў этнічнай Радзімы.

Максім Мароз
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter