Каб вечна бурліла чыстая крыніца творчасці

Каб прадэманстраваць культурнае багацце, мясцовы каларыт, традыцыі, побыт. Для кожнага Палескага рэгіена гэта выдатная магчымасць не толькі пахваліцца сваёй спадчынай і завабіць турыста, але і абмяняцца вопытам, знайсці новых сяброў. Кіраўнікі адзінаццаці раёнаў — удзельнікаў фестывалю падзяліліся з “БН” сваімі чаканнямі.

Старшыня Петрыкаўскага райвыканкама Аляксандр ПІНЧУК:

— Я сам — тутэйшы, нарадзіўся ў вёсцы Чалюшчавічы, большую частку жыцця працаваў на малой радзіме, таму ў мяне быў час прыгледзецца да яе. На мой погляд, галоўная “казырная карта” Петрыкаўшчыны — яе некранутая прырода, стыхія, адкуль выйшлі мы ўсе. Таму мае калегі і кожны свядомы жыхар гэтага краю павінны зрабіць усё, каб фестываль “Зов Полесья” прыжыўся на поўдні Беларусі.

 Галоўнае — нацэліцца на плённую працу ў гэтым напрамку. А калі мы здолеем накіраваць усе магчымасці на дасягненне выніку — усё атрымаецца. Грошы, рэсурсы — гэта важныя, але другасныя рэчы. Трэба зацікавіць замежнага турыста, аматара этнаграфіі, паляўнічага і г. д. З зерня цікавасці і вырасце дрэва супрацоўніцтва!

  

  

Жыткавіцкага райвыканкама Мікалай КАКОРА:

— Безумоўна, прырода — нібы алмаз, падараваны нашаму краю Богам. Але ж аднаго только ззяння яго недастаткова. Патрэбна адпаведнае абрамленне. Каб атрымліваць аддачу ад турбізнэсу, неабходна яшчэ шмат “пакарпець” над інфраструктурай: прапанаваць камфортныя і рознапланавыя ўмовы для адпачынку, пашырыць колькасць паслуг, а таксама насыціць праграму маршруту. Узяць хаця б той Тураў. Па дзяржпраграме развіцця Прыпяцкага Палесся плануецца ўладкаваць Замчышча дакладнымі копіямі культурных пабудоў у сярэднявечным стылі, “запусціць” Горад майстроў, а таксама пабудаваць мост ад Замчышча да Барыса-Глебскіх могілак. Сапраўдным падарункам для рыбакоў і паляўнічых стане лодачная станцыя і “плывучы” гатэль. Ён размесціцца на баржавай “стойцы” і будзе курсіраваць па Прыпяці. Таму яго пастаяльцам не трэба здзіўляцца, што заснуць можна ў адной мясцовасці, а прачнуцца — і ўбачыць зусім іншы пейзаж.

Турыстычны бум не можа не сказацца на жыцці раёна ў цэлым. Штогод УВП прырастае на 10 працэнтаў, а з развіццём турызму, мяркую, гэта лічба павялічыцца. Некаторыя краіны ўвогуле зарабляюць на гэтай сферы больш 70 працэнтаў УВП. Прыпяцкая праграма, безумоўна, гэтаму паспрыяе. Але і самі палешукі павінны “прачнуцца”. І ўцяміць: за “нумар” у звычайнай сялянскай хаце і вадзіцу са студні з жураўлём еўрапеец гатовы плаціць немалыя грошы!

Старшыня Калiнкавiцкага райвыканкама Яўген АДАМЕНКА:

— Спецыфіка Калінкавіцкага раёна — не толькі яго гісторыя, але і геаграфія. Самабытны палескі край, практычна ў цэнтры Гомельскай вобласці, амаль палову тэрыторыі  займаюць лясы. Крыху падвяло нас у гэтым годзе з ураджаем збожжавых надвор’е, хаця ў 2009 годзе раён быў прызнаны пераможцам абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур. Але, як кажуць, не хлебам адзiным жыве чалавек, а таму мы iмкнёмся да таго, каб культурнае жыццё насельнiцтва раёна было на высокiм узроўнi. Мы абавязкова прымаем удзел у фестывалях, што праходзяць у рэспубліцы. Асаблiва палюбiлi мясцовыя жыхары свой фестываль гумару «Аўцюкі». Да новага фестывалю этнакультурных традыцый “Зов Полесья” падрыхтаваліся з асобай адказнасцю. Ён стане яшчэ адным момантам, якi цесна звяжа сучаснасць з мiнулым, больш глыбока раскрые самабытнасць культуры палешукоў, іх традыцыі. Такiя мерапрыемствы, безумоўна, трэба, бо нішто іншае не аб’ядноўвае людзей так моцна, як культура.

 

Председатель Лельчицкого райисполкома Александр КОПЫТКОВ:

— Думаю, показ наших традиций, обрядов на «Зове Полесья» поможет созданию хорошего имиджа району. Мы тоже внесем свой вклад в фестиваль и постараемся заинтересовать туристов, привлечь их в Лельчицкий район, на Полесье. А туризм дает хорошую прибыль. У нас разработаны интереснейшие маршруты, ведь есть что показать. Например, достопримечательность — царь-дуб, которому около 400 лет!

 Район богатейший по полезным ископаемым. У нас большие запасы каменного угля. Кстати, в правительстве рассматривается вопрос о строительстве в Лельчицах железной дороги, что, несомненно, даст толчок развитию района. Откроется второе дыхание. Деньги будем вкладывать в культуру, спорт, благоустройство…

У нас крепкие культурные связи, обмениваемся концертами с городами Литвы, России, Украины. Думаем, будем сотрудничать и в экономической сфере. Нас интересует торговля в Украине,  России, хотим продвигать туда свои товары: кондитерские изделия, стройматериалы, удобрения из сапропелей, щебенку… У нас еще интересные спецпроекты по переработке плодов дикорастущих растений.

Старшыня Лунінецкага райвыканкама Васіль АГІЕВІЧ:

— Ад нашага райцэнтра да Петрыкава, дзе пройдзе фестываль, усяго 70 кіламетраў. Гэтае мерапрыемства, безумоўна, скароціць адлегласць. Даўно наспела патрэба быць бліжэй, абменьвацца вопытам, дэманстраваць таленты. Мы пастараемся задаволіць густы ўдзельнікаў фестывалю. Туды адправяцца самыя вядомыя калектывы:  народныя ансамблі “Шляхцічы” Лунінецкага ГДК і “Вандроўнікі” Дварэцкага СДК, майстры вышыванкі і выцінанкі, аўтары арыгінальных ткацкіх вырабаў і многія іншыя таленавітыя людзі, чыя творчасць выклікае захапленне. Сёння Лунінеччына — развіты прамысловы і аграрны рэгіён Брэстчыны. Аснову мясцовай эканомікі складаюць мікашэвіцкі “Граніт”, ААТ “Лунінецкі малочны завод” і іншыя прадпрыемствы. Аграпрамысловы комплекс прадстаўлены 12 гаспадаркамі, буйнейшыя з якіх — СПК “Вулькаўскі світанак”, “Хваецкае”.

Шматгранным і цікавым жыццё людзей дапамагаюць рабіць супрацоўнікі дамоў культуры і клубаў, цэнтра культуры і народнай творчасці, краязнаўчага музея. Многія з іх стануць удзельнікамі фестывалю “Зов Полесья”.

Старшыня Мазырскага райвыканкама Уладзiмiр ДВОРНIК:

— Мазыршчына — унікальны, своеасаблівы, непаўторны куточак беларускага Палесся, дзе бруіць, не перасыхае магутная крыніца народных талентаў.

Яна знітоўвае мінулае і сучаснае краю, натхняе на стваральную працу, далучае новыя і новыя пакаленні да спаконвечных народных скарбаў. Наш край багаты на шчырых, працавітых і таленавітых людзей. Тут тварылі майстар-кераміст Мікола Пушкар і майстар-ракушачнік Іван Кавалеўскі. Сёння звіняць песні ў выкананні народнага ансамбля народнай музыкі “Радуніца”, народнага ансамбля гарманістаў “Мазырскія гармонікі” і заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь “Сваякі”. Зачароўваюць абрадавыя вясельныя песні жанчын Іванкаўшчыны, дзівяць сваімі працамі вышывальшчыцы Прудкоўшчыны… Яскравай і запамінальнай падзеяй, своеасаблівай візітоўкай культуры Мазыршчыны стаў міжнародны фестываль юных талентаў “Зямля пад белымі крыламі”, які пройдзе ў сёмы раз у красавіку 2011 года. Вопыт яго правядзення — гэта сведчанне таму, что нацыянальная культурная спадчына зберагаецца і ўзбагачаецца новымі творчымі ідэямі. Адметнасць духоўнай культуры Мазыршчыны знаходзіцца ў арганічнай повязі традыцый розных нацыянальных культур: рускіх, палякаў, украінцаў, татар, яўрэяў і іншых. Усе яны прыўносяць у багатую палітру культуры краю свой адметны нацыянальны каларыт.

Старшыня Пінскага райвыканкама Валерый РЭБКАВЕЦ:

— Калі мы абмяркоўвалі, як будзем паказваць свае абрады, звычаі, адметнасці, высветлілася, што ўвесь матэрыял у праграму нават такога прадстаўнічага фестывалю ўмясціць немагчыма. Таму сканцэнтравалі ўвагу на тым, што для Піншчыны асабліва характэрна. Мы прадстаўляем тут наш быт, нашы традыцыі на прыкладзе звычайнай сялянскай хаткі, якіх мноства было на Палессі ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя. Тут, у невялікай імправізаванай сядзібе, можна будзе ўбачыць фактычна ўсё, што напаўняла жыццё пінчукоў. Гэта і прадметы мэблі, зробленыя ўручную, і хатнія прылады, і кросны, і прыстасаванні для часання льну, і рыбацкія рэчы. Што цікава, пінскі край славіцца сваімі рыбакамі. Гэта, зрэшты, і не дзіўна — у нас шмат вадаёмаў, якія далёка за межамі раёна вядомы як рыбныя.

Председатель Столинского райисполкома Алексей ДЕМКО:

— «Зов Полесья» — уникальная возможность заявить о себе, продемонстрировать свои достижения, возродить в памяти сегодняшнего поколения многие старинные обряды и традиции, передать истинность быта полешука. Мы не должны предавать забвению старинные ремесла, которыми зарабатывали на хлеб наши деды и прадеды, мы не должны забывать музыку, которая сопровождала наших предков от рождения до самой смерти. На фестиваль приглашены гости из Украины — наши ближайшие соседи. Ведь от деревни Верхний Теребежов Столинского района до Украины — рукой подать. А это значит, фестиваль еще больше укрепит дружеские связи с соседним государством.

Одна из главных ценностей полешуков — земля. И она нам нужна. Согласно планам Государственной программы развития Припятского Полесья, в районе сейчас идет масштабная мелиорация земель. Уже три тысячи гектаров будут засеяны в этом году. На реализацию программы нам необходимо освоить 700 миллиардов рублей из всех источников финансирования. И они успешно осваиваются.

Председатель Наровлянского райисполкома Валерий ШЛЯГА:

— Наровлянский край — один из самых привлекательных и неизведанных мест на карте нашей страны. С незапамятных времен Припять питала регион жизненными соками, а избыточная влага делала его недоступным и почти непригодным для жизни человека. В таких условиях накапливался потенциал, которым сегодня славится Полесье. Достойный интерес к этому уникальному природному уголку наконец появился. Наровлянский район может и должен приносить пользу государству и человеку. Задействовать потенциал уникального региона призвана Государственная программа социально-экономического развития и комплексного использования природных ресурсов Припятского Полесья на 2010—2015 годы, над реализацией которой сейчас активно работаем.

Мы стремимся, чтобы об уникальности района узнали далеко за пределами и нашей области, и страны в целом. Денежные средства, направленные на реализацию госпрограммы в нашем регионе, достаточно солидные — более 220 миллиардов рублей. Так что все задумки  выполним!

Старшыня Хойніцкага райвыканкама Аляксандр БІЧАН:

— Хойнікшчына — непаўторны куток беларускай зямлі, на якой жылі і жывуць людзі. Добрасумленныя ў працы, шчодрыя ў гасціннасці, клапатлівыя ў захаванні народных культурных традыцый. З імі можна даволі паспяхова вырашаць пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна.  Народнае мастацтва нашы дзеці засвойваюць з малога ўзросту. Педагогі і выхавацелі праводзяць тут заняткі, расказваюць хлопчыкам і дзяўчынкам пра гісторыю роднага краю, развучваюць і спяваюць народныя песні, знаёмяць з чыста хойніцкімі рамёствамі.

У нашым раёне шмат мясцін асабліва шчодрых на песні і музыку. Аматараў фальклору штогод збірае агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці “Веліч роднай зямлі”, калектывы-ўдзельнікі выносяць на суд гледачоў старадаўнія абрадавыя песні, жарты.

 Да  адкрыцця  этнакультурнага  фестывалю — усяго  адзін  дзень!  Вось-вось ён “загучыць” на ўсё Палессе. І гэта не перабольшванне: заўтра ў Ляскавічы з’едуцца лепшыя з лепшых — мастакі, музыкі, рамеснікі, народныя ўмельцы. Каб прадэманстраваць культурнае багацце, мясцовы каларыт, традыцыі, побыт. Для кожнага Палескага рэгіена гэта выдатная магчымасць не толькі пахваліцца сваёй спадчынай і завабіць турыста, але і абмяняцца вопытам, знайсці новых сяброў.

Председатель Ельского райисполкома Николай ПРОЦЫК:

— Идея проведения фестиваля «Зов Полесья», на мой взгляд, просто замечательная! Ведь Полесский регион — то редчайшее место Беларуси, где до сих пор живут народные традиции, обряды и обычаи наших предков, а земля богата талантами-самородками. Не случайно в нашем районе один раз в два года проходит фестиваль «Играй, гармонь!», который собирает любителей игры на гармони, исполнителей частушек из Полесского региона и стран ближнего зарубежья. Надеюсь, мастера районного центра ремесел и самодеятельные артисты народного ансамбля «Ялінка» не останутся незамеченными и на фестивале «Зов Полесья».

Полешуки — народ трудолюбивый, умеет не только отдыхать, но и хорошо работать. А Ельский район — сельскохозяйственный, специализируется на производстве молока и мяса. У нас запланировано строительство свинотоварной фермы на 10 тысяч голов в КСУП «Ельск», что поможет увеличить производство свинины на 20—25 процентов. Заканчиваем строительство и трех молочнотоварных комплексов, где будет содержаться по 720 голов дойного стада. Современные комплексы позволят снизить себестоимость продукции, повысить ее качество, выйти на производство молока сорта «экстра». А в КСУП «Скороднянский» к октябрю завершится строительство фермы по программе переспециализации загрязненных территорий, где будут выращивать крупнорогатый скот породы лимузин. К концу года планируем выйти на стадо в 300 голов. Это серьезная государственная поддержка хозяйству.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter