Каб вабіў аксамітам беражок.

Сумнае, калі не сказаць жудаснае відовішча ўяўляюць сабой многія мясціны пасля нашэсця цяперашніх рыбаловаў.

Сумнае, калі не сказаць жудаснае відовішча ўяўляюць сабой многія мясціны пасля нашэсця цяперашніх рыбаловаў. Скрозь — плямы ад кастроў, а дзе і суцэльныя выжарыны, знявечаныя сякерамі дрэвы. А колькі смецця ў зарасніках! Такое ўражанне, што на ўлонні прыроды гаспадарылі першабытныя людзі.

Што і казаць, шмат праблем ствараюць такія “аматары” юшкі тым службам, якія стаяць на варце аховы прыроды. Зрэшты, травяное покрыва з часам можа аднавіцца, зажывуць раны і на дрэвах. А вось забруджанай глебе прыходзіцца цяжэй за ўсё. Ёй, набрынялай “адыходамі” ад рухавікоў і аўтамабіляў, мыйнымі сродкамі і іншай сучаснай хіміяй, спатрэбяцца дзесяцігоддзі, каб узнавіць біялагічную разнастайнасць хаця б часткова. Дарэмна шукаць тут чарвякоў і розных маляў. Горш за ўсё тое, што шкодныя змывы трапляюць у ваду.

Не гавару ўжо пра зламаныя, пашкоджаныя снасці, якія можна ўбачыць літаральна на кожным беразе, пра згубленыя кручкі, заблытаныя ў галінах дрэў і кустоў лескі з блешнямі, шкодныя донныя “адкладанні” з таго ж рыбалоўнага рыштунку. Неаднаразова станавіўся сведкам, калі траўміраваліся людзі, жывёла. Здараліся і трагічныя зыходы.

Паводка з’яўляецца своеасаблівым “санітарам”, змывае агідныя паследствы “разгуляяў” — пласцікавыя бутэлькі, поліэтыленавыя ашмёткі, аднаразовы посуд і г. д.

Адпачыць бы беражкам пасля зімы, улегчыся, амаладзіцца зялёным убраннем. І, калі ласка, на іх улонне! Ці не так?

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter