Каб усюды быў парадак

Больш за 20.000 транзітных бутэлек «Фэйры» застануцца ў краіне

Больш за 20 тысяч бутэлек «Фэйры», якія перавозілі з Літвы ў Казахстан, застануцца ў Беларусі.

Вялiкую партыю сродку для мыцця посуду затрымалі супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні.

— У пункце мытнага афармлення «Маладзечна» было ўстаноўлена: тавар «Зборны груз» агульнай вагой больш за 33 т, што перамяшчаўся ў чыгуначным вагоне, не адпавядаў заяўленаму ў дэкларацыі, — гаворыць галоўны інспектар аддзела ідэалагічнай работы Мінскай рэгіянальнай мытні Анастасія Валожынская.

Тавару, вырабленага ў Літве, перавозілася толькі 320 каробак, у той час як больш дарагога «Фэйры» — 1280. Зараз ён канфіскаваны, праводзяцца праверкі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter