Каб сям’я была шчаслівай

Падрыхтавацца да будучага мацярынства і бацькоўства дапаможа Цэнтр перспектыўнага дзяцінства Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Падрыхтавацца да будучага мацярынства і бацькоўства дапаможа Цэнтр перспектыўнага дзяцінства Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Плануецца, што ў новым структурным падраздзяленні універсітэта пры падтрымцы Дзіцячага фонду ААН у Рэспубліцы Беларусь будзе ажыццяўляцца праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Стварэнне мадэлі фарміравання ўсвядомленага бацькоўства”. Праект прадугледжвае правядзенне сацыялагічных апытанняў студэнтаў, семінараў-трэнінгаў, факультатываў, круглых сталоў, дыспутаў, выданне буклетаў, брашур, дапаможнікаў, а таксама газеты “Шчаслівая сям’я”. У хуткім будучым у цэнтры будзе распрацаваны і свой спецыялізаваны сайт.

Цэнтр плануе супрацоўнічаць з факультэтамі БДУ, іншымі універсітэтамі, міністэрствамі, ведамствамі і грамадскімі арганізацыямі. А ўжо ў красавіку пройдзе першы міжнародны круглы стол, у рабоце якога прымуць удзел прадстаўнікі розных айчынных і замежных арганізацый.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter