Каб свінні гадаваліся.

Свінагадоўля сярод беларусаў займала адно з вядучых месцаў у гаспадарчай дзейнасці. Пра гэта сведчыць цэлая сістэма спецыяльных ведаў, якімі добрыя гаспадары карыстаюцца і сёння.

Свінагадоўля сярод беларусаў займала адно з вядучых месцаў у гаспадарчай дзейнасці. Пра гэта сведчыць цэлая сістэма спецыяльных ведаў, якімі добрыя гаспадары карыстаюцца і сёння.

  • Каб свінні добра набіралі вагу, гаспадыні імкнуліся на ўсе каляндарныя і сямейныя святы наразаць сала, кілбасы і смажаніну вялікімі кавалкамі.
  • Цэлы шэраг павер’яў быў звязаны з набыццём парасят ці іх развядзеннем у хатніх умовах. Так, калі набытае парася класці ў мех галавой наперад, трымаючы за заднія ногі, то вельмі хутка яго былы гаспадар трапіць у складанае становішча і яго напаткаюць нястачы. Калі ж парася класці ў мех задам, то гандляру будзе шанцаваць у яго справе, а вось пакупніку будзе цяжка — яго напаткае чорны перыяд. Таму, каб нікому не было дрэнна, парася трымалі адначасова за пярэднія і заднія ногі і клалі ў торбу спінай.
  • Знаўцы ў жывёлагадоўлі раілі на племя пакідаць таго парсюка, у якога хвост трымаецца ўверх.
  • Каб свінні прыносілі вялікае патомства, неабходна было запрасіць у хату жанчыну, якая нарадзіла шмат дзяцей, і папрасіць яе тройчы пакарміць жытам свінню праз парог.
  • Калі свіння апарасілася, то пажадана, каб у першыя тры дні да яе падыходзіла толькі гаспадыня, тады і надалей яна будзе прыносіць тры прыплоды на год.
  • Вельмі непажаданым лічыўся продаж парсючкоў першага прыплоду.
  • Раілі ў першыя тры дні ні ў якім разе не пералічваць народжаных парсючкоў, паказваючы на іх пальцам, —  інакш яны ўсе падохнуць.
  • Калі свінню рэзаць на новы Месяц, сала будзе белым, калі ж на стары — яно пажоўкне. Лепш за ўсё свежаніну рабіць у панядзелак, пятніцу, суботу. Ні ў якім выпадку нельга забіваць свіней у той дзень тыдня, на які прыпадалі апошнія Пакровы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter