Каб рыбу з’есці, трэба ў ваду лезці

Чэрвеньскі раён вядзе масштабную работу па мадэрнізацыі

Маштабная работа па мадэрнізацыі вядзецца на 11 прадпрыемствах рэспубліканскай камунальнай уласнасці Чэрвеньшчыны

«Найбольш буйны праект рэалізуецца ў ААТ «Смілавіцкая валюшна-лямцавая фабрыка». За перыяд да 2015 года прадпрыемства плануе ўкласці ў развіццё вытворчасці больш за 6 млрд. рублёў. Ужо сёлета будзе інвеставана 1 млрд. 800 млн. рублёў», — паведаміла намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Алена Шлома. Дарэчы, смілавіцкая фабрыка — адзіны ў краіне вытворца валюшнага абутку. Там вырабляюцца не толькі валёнкі, але і ваўняныя коўдры, а таксама падушкі. На прадпрыемстве вялікая ўвага надаеццы якасці вырабляемай прадукцыі, гэта пацверджана адпаведным міжнародным сертыфікатам і гігіенічнымі пасведчаннямі. Новае абсталяванне, што набываецца згодна з праграмай мадэрнізацыі, дазволіць істотна павялічыць прадукцыйнасць працы і аб’ёмы вытворчасці. Шмат ужо зроблена ў гэтым накірунку. Праведзены тэндары па закупе абсталявання для асноўных вытворчых участкаў, у тым ліку новых швейных машын для пашыву коўдраў. На сучасным абсталяванні будуць прышывацца да абутку і ТЭП-падэшвы (з тэрмапластычнай гумы).

«Неабходнасць правядзення мадэрнізацыі разумее кожны суб’ект гаспадарання ва ўсіх сферах эканомікі раёна. Гэтыя пытанні мы распрацоўвалі яшчэ ў мінулым годзе. На кожным прадпрыемстве створаны планы мадэрнізацыі з канкрэтнымі сумамі інвестыцый і грунтоўным пралікам эканамічнага эфекту. Гэтыя бізнес-дакументы маюць і перспектыўны напрамак. Сёлета на Чэрвеньшчыне самыя маштабныя аб’ёмы інвестыцый запланаваны на 11 прадпрыемствах рэспубліканскай камунальнай уласнасці», — расказвае Алена Шлома.

Сур’ёзныя намеры па мадэрнізацыі на 2013—2015 гады мае адкрытае акцыянернае таварыства «Рыбгас «Волма» — адна са старэйшых у краіне рыбаводчых гаспадарак. Там пастаянна нарошчваюцца аб’ёмы вытворчасці, павялічваецца колькасць відаў вырошчваемых рыб, дзейнічае цэх перапрацоўкі. Зараз запланавана будаўніцтва фарэлевай гаспадаркі магутнасцю 100 тон таварнай рыбы ў год. Сума інвестыцый — звыш 40 млрд. рублёў, гэта бюджэтныя сродкі і крэдытныя рэсурсы. Ужо вырабляецца праектна-каштарысная дакументацыя, будаўніцтва пачнецца ў 2014 годзе.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter