Каб не наклікаць бяду

У народзе святы Харлампій, які ўшаноўваецца 23 лютага, лічыўся ахоўнікам ад выпадковай, заўчаснай смерці, смерці без пакаяння. З пакалення ў пакаленне, ад дзедаў да ўнукаў перадаваліся правілы паводзін у сям’і, у момант правядзення сямейна-родавых святаў ці паўсядзённага жыцця, каб “не наклікаць бяду”

Катэгарычна забаранялася браць што-небудзь з магілы ці могілак — каб не прынесці ў хату новую бяду;
Паколькі на падлозе ў хаце застаюцца нашы сляды, то пэўную ўвагу надзялялі таму, як і калі месці падлогу. Напрыклад, забаранялася месці падлогу ўвечары, каб не “вымесці” кагосьці роднага; месці падлогу двума венікамі адначасова; нельга месці падлогу пры нябожчыку (мялі і мылі падлогу толькі пасля таго, як нябожчыка вынесуць з хаты, прычым смецце і ваду можна было выкінуць і выліць толькі пасля таго, як людзі вернуцца з могілак);
Не раілі цяжарнай жанчыне  станавіцца хроснай маці.
У народзе перасцерагалі: нельга браць хроснымі бацькамі людзей з такімі ж імёнамі, як і ў бацькоў хрэсніка, бо ў такім выпадку хросныя бацькі могуць хутка  “замяніць” родных.
Катэгарычна забаранялася садзіць каля дома, на падворку елку, каліну, вярбу. Гэтыя дрэвы не павінны расці ў непасрэдным кантакце з людзьмі. У такім выпадку яны “выжываюць” апошніх. Акрамя гэтага, забаранялася ссякаць дрэва на могілках.
Нават жартам, па недарэчнасці ці па асабістым неразуменні ніколі і нікому не жадайце смерці. Гэты праклён можа павярнуцца супраць вас.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter