Каб дарога лёгкай была...

Працоўны дзень вадзіцеля-экспедытара сталiчнага грузавога аўтапарка №3 Юрыя Говара пачынаецца ў шэсць раніцы. на гарадскім транспарце да абазначанага часу можна і не паспець. Таму на роднае прадпрыемства Юрый Зотавіч дабіраецца на ўласным “опелі”, з якога і перасаджваецца за руль “малочнага” грузавіка.
Працоўны дзень вадзіцеля-экспедытара сталiчнага грузавога аўтапарка №3 Юрыя Говара пачынаецца ў шэсць раніцы. на гарадскім транспарце да абазначанага часу можна і не паспець. Таму на роднае прадпрыемства Юрый Зотавіч дабіраецца на ўласным “опелі”, з якога і перасаджваецца за руль “малочнага” грузавіка. Чаго-чаго, а майстэрства Говару не пазычаць: вадзіцельскі (а гэта амаль тое ж самае, што і працоўны) стаж – дваццаць адзін год. Тэрмін немалы – дастатковы для таго, каб зрабіць і на ўласным вопыце не адзін раз праверыць мудрыя высновы. па-першае, з аўтамабілем трэба абыходзіцца так, як з... жанчынай, па-джэнтльменску. Гэта значыць, дагаджаць, даглядаць, і галоўнае — пастаянна. Па-другое, прыглядацца да яе, прыслухоўвацца, ведаць, як кажуць, ад і да... Толькі тады яна будзе слухацца. Дарэчы, аб тым, каб стаць шафёрам, Юрый Говар марыў з дзяцінства. На прадрыемства яго прывёў родны дзядзька Слава, першы і галоўны настаўнік, які таксама доўгія гады працаваў на ГАП-3. На здымку: вадзіцель-экспедытар Юрый Говар.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter