Каб было з чаго будаваць

У ААТ «Крычаўцэментнашыфер» завяршаецца будаўніцтва другой тэхналагічнай лініі па вытворчасці цэменту «сухім» спосабам Яе магутнасць заяўлена ў памеры 1,8 млн. тон прадукцыі ў год. Пасля ўводу ўсяго аб’екта ў строй сумарны гадавы выпуск «шэрага рэчыва» ў Крычаве дасягне прыкладна 3,5 млн. тон. Тэрмін завяршэння інвестпраекта — 1 чэрвеня — пазначаны ва Указе № 95 Прэзідэнта ад 28 лютага бягучага года. Каб укласціся ў тэрміны, беларускія і кітайскія спецыялісты працуюць практычна ў кругласутачным рэжыме. Для паскарэння будаўніцтва паблізу радовішча крэйды Каменка прыцягнутыя і арганізацыі, якія завяршылі работы ў «Краснасельскбудматэрыялах» і на «Беларускім цэментавым заводзе». Адметна, што на гэтых прадпрыемствах прадстаўнікі кампаніі «СIТIС» з Паднябеснай прымалі ўдзел у рэалізацыі падобных праектаў. У выніку аналагічныя лініі па вытворчасці цэменту «сухім» спосабам ужо з’явіліся ў Краснасельску і Касцюковічах. Чакаецца, што са з’яўленнем трэцяй лініі прадпрыемствы сумарна павялічаць вытворчыя магутнасці да 10 млн. тон. Гэта, на думку экспертаў, дазволіць выключыць дэфіцыт цэменту на ўнутраным рынку, а таксама павялічыць яго экспарт да 1,5 млн. тон у год. На здымку: у цэнтры кiравання абпалам. Фота: БЕЛТА

У ААТ «Крычаўцэментнашыфер» завяршаецца будаўніцтва другой тэхналагічнай лініі па вытворчасці цэменту «сухім» спосабам

Яе магутнасць заяўлена ў памеры 1,8 млн. тон прадукцыі ў год. Пасля ўводу ўсяго аб’екта ў строй сумарны гадавы выпуск «шэрага рэчыва» ў Крычаве дасягне прыкладна 3,5 млн. тон. Тэрмін завяршэння інвестпраекта — 1 чэрвеня — пазначаны ва Указе № 95 Прэзідэнта ад 28 лютага бягучага года. Каб укласціся ў тэрміны, беларускія і кітайскія спецыялісты працуюць практычна ў кругласутачным рэжыме. Для паскарэння будаўніцтва паблізу радовішча крэйды Каменка прыцягнутыя і арганізацыі, якія завяршылі работы ў «Краснасельскбудматэрыялах» і на «Беларускім цэментавым заводзе».

Адметна, што на гэтых прадпрыемствах прадстаўнікі кампаніі «СIТIС» з Паднябеснай прымалі ўдзел у рэалізацыі падобных праектаў. У выніку аналагічныя лініі па вытворчасці цэменту «сухім» спосабам ужо з’явіліся ў Краснасельску і Касцюковічах. Чакаецца, што са з’яўленнем трэцяй лініі прадпрыемствы сумарна павялічаць вытворчыя магутнасці да 10 млн. тон. Гэта, на думку экспертаў, дазволіць выключыць дэфіцыт цэменту на ўнутраным рынку, а таксама павялічыць яго экспарт да 1,5 млн. тон у год.

На здымку: другая тэхналагічная лінія па вытворчасці цэменту «сухім» спосабам ААТ «Крычаўцэментнашыфер».

Фота: БЕЛТА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter