“Каб было адкрыта сэрца…”

З дапамогай Інстытута культуры Беларусі будуць стварацца культурныя цэнтры ў замежных краінахКаля 20 тысяч чалавек, дарослых і дзяцей, наведалі Інфацэнтр японскай культуры ў Беларусі, які працуе ўжо 13 гадоў і месціцца ў сталічнай дзіцячай бібліятэцы № 5. Яго кіраўнік МасакаТацумі сан прывяла гэты факт, калі выступала з прывітальным словам перад удзельнікамі Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Культура Беларусі: рэаліі сучаснасці”. Сустрэча прадстаўнікоў дзевяці краін прайшла ў чэрвені ў Інстытуце культуры Беларусі.
Масака Тацумі знаёміцца з выданнямі Інстытута культуры З дапамогай Інстытута культуры Беларусі будуць стварацца культурныя цэнтры ў замежных краінах
Каля 20 тысяч чалавек, дарослых і дзяцей, наведалі Інфацэнтр японскай культуры ў Беларусі, які працуе ўжо 13 гадоў і месціцца ў сталічнай дзіцячай бібліятэцы № 5. Яго кіраўнік МасакаТацумі сан прывяла гэты факт, калі выступала з прывітальным словам перад удзельнікамі Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Культура Беларусі: рэаліі сучаснасці”. Сустрэча прадстаўнікоў дзевяці краін прайшла ў чэрвені ў Інстытуце культуры Беларусі.
Спадарыня Тацумі падкрэсліла, што шмат беларусаў цікавяцца японскай культурай, і ёсць нямала японцаў, якім цікавая культура беларуская, тутэйшыя традыцыі…
“Беларусь і Японія аддалены адзін ад аднаго на тысячы кіламетраў, але гэтая вялікая адлегласць не перашкаджае цікавасці да чужой культуры, — сказала яна. — Галоўнае, каб было адкрыта сэрца, якое можа ўбіраць у сябе чужое духоўнае багацце... І ў развіцці ўзаемацікавасці, супрацоўніцтва, я ўпэўнена, важную ролю адыграе Інстытут культуры Беларусі…”
Масака Тацумі сан нагадала, што праз два гады будзе юбілей — 200-я ўгодкі Іосіфа Гашкевіча — першага расійскага консула ў Японіі. “Менавіта ён, беларус, адкрыў у нашай краіне на востраве Хакайда першае рускае консульства і стварыў першы руска-японскі слоўнік; ён добра ведаў японскую мову, а рускай навучаў мясцовых жыхароў. Пад эгідай ЮНЕСКА будзе выконвацца праект, прысвечаны юбілею Гашкевіча, і ад імя нашага Інфацэнтра я планую ў ім паўдзельчаць, бо жадаю дапамагчы, каб у нашай краіне яшчэ больш ведалі: быў такі беларус, які жыў і працаваў на японскай зямлі… Тыя далёкія падзеі адбываліся ў XIX стагоддзі; гэта была першая гісторыя, якая тычыцца дзвюх нашых краін. Але ёсць і пазнейшыя дачыненні, якія злучаюць беларускі і японскі народы. У прыватнасці, трагічныя: Чарнобыль і Фукусіма…”
Японская госця выклікала шчырыя апладысменты аўдыторыі, калі на роднай мове — ва ўласным перакладзе — прачытала купалаўскі верш “А хто там ідзе?” Гэта быў сюрпрыз, які яна падрыхтавала да юбілею песняра. Спадарыня Тацумі пажадала калектыву інстытута росквіту і доўгага сяброўскага супрацоўніцтва.
А пачатак такога сяброўства Інфацэнтра японскай культуры і Інбелкульта ўжо пакладзены. Дастаткова сказаць, што з удзелам Масака Тацумі сан яшчэ ў красавіку за круглым сталом абмяркоўваліся тэмы двухбаковых сувязяў у выдавецкай дзейнасці, магчымых сумесных культурна-адукацыйных праектаў, а таксама перспектывы разнастайнага практычнага супрацоўніцтва беларускіх і японскіх спецыялістаў у сферы культуры.
Настрой удзельнікам канферэнцыі ўздымала песня Тэма функцыянавання культурных цэнтраў замежных краін, акрэдытаваных у Беларусі, гучыць у Інбелкульце ўсё часцей. Напрыклад, не так даўно тут вывучалі працу Расійскага цэнтра навукі і культуры.
Але патрэбна і актывізаваць гэты сустрэчын рух. Аб гэтым казалі і ўдзельнікі канферэнцыі. “Адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці Міністэрства культуры — прадстаўленне дасягненняў нацыянальнай культуры за межамі краіны, стварэнне яе ўласнага іміджу праз замацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці, — падкрэсліў ва ўступным слове на канферэнцыі Міністр культуры Беларусі Павел Латушка. — Перад намі стаіць важная задача: з аднаго боку, паляпшэнне ўспрымання і запатрабаванасці беларускай культуры грамадзянамі нашай краіны, з другога — стварэнне ўмоў для шырокай прэзентацыі каштоўнасцяў беларускай культуры ў яе разнастайнасці за мяжой. Важным таксама з’яўляецца падтрымка культурнай дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў беларусаў замежжа…”
Нагадаем, у Інбелкульт перададзены архіў былога Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Францыска Скарыны — асноўныя дакументы і матэрыялы пра беларускую дыяспару. Зроблена гэта, каб прадаўжалася праца па зборы і сістэматызацыі матэрыялаў аб сацыяльна-культурнай дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў беларусаў замежжа, разгортваюцца і навукова-практычныя даследванняі ў гэтым кірунку.

Кастусь Сталярчук, супрацоўнік Інстытута культуры Беларусі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter