Кіно — з камфортам

Першы ў Беларусі мультыплекс будзе адкрыты ў Мінску ў канцы жніўня
Першы ў Беларусі мультыплекс будзе адкрыты ў Мінску ў канцы жніўня.

Генеральны дырэктар прадпрыемства “Кінавідэапракат” Васіль Коктыш удакладніў, што мультыплекс пабудаваны на месцы былога кінатэатра “Беларусь” па вуліцы Раманаўская Слабада. У кінатэатры будзе 5 камфартабельных кіназалаў, кожная з якіх зможа ўмясціць ад 150 да 300 гледачоў. Агульная ж яго ўмяшчальнасць — больш за 1000 чалавек.

Аксана Святлова
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter