Кіно «раманнага толку»

У Магiлёве пачынаецца паказ «дакументалак» з «Флаэрцiяны»

У Магiлёве пачынаецца паказ дакументальных стужак — удзельнiц Мiжнароднага фестывалю «Флаэрцiяна».

У кінатэатры «Радзіма» да 25 сакавіка будуць паказаны 11 фільмаў расійскіх і амерыканскіх дакументалістаў. Адкрыюць праграму «Рэха Флаэрцiяны» прэс-сакратар Расійскай Гільдыі неігравога кіно і тэлебачання, кінакрытык Кацярына Вiзгалава і рэжысёр, аператар Міхаіл Гарабчук. У час паказаў гледачы змогуць прагаласаваць за фільм, якi спадабаецца.

Фестываль дакументальнага кіно «Флаэрцiяна» прысвечаны стужкам, у якіх герой пражывае на экране частку свайго жыцця. Такі рэжысёрскі метад у фільме «Нанук з Поўначы» ўпершыню выкарыстаў у 1922 годзе амерыканец Роберт Флаэрці. Гэта стужка стала эстэтычным маніфестам для наступных пакаленняў кінематаграфістаў.

«Флаэрцiяна» праводзіцца з 1995 года па ініцыятыве пермскай студыі «Новы курс». Міжнародны статус гэта кінападзея атрымала ў 2006 годзе, з таго ж часу мерапрыемства стала штогадовым. Ужо адбылося 12 фестываляў, у час якiх было паказана 929 фільмаў з 47 краін Еўропы, Азіі, Амерыкі, Аўстраліі. Гэтыя стужкі паглядзелі каля 760 тысяч гледачоў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter