Кіно ў “лічбах”

Унікальнае абсталяванне ўсталююць у мінскім кінатэатры “Перамога”
Такім выглядае сёння сталічны кінатэатр “Перамога” ў чаканні хуткай рэканструкцыіУнікальнае абсталяванне ўсталююць у мінскім кінатэатры “Перамога”.

Зрэшты, рэканструкцыя закране не толькі “начынне” кінатэатра. “Экстэр’ер” будынку таксама не застанецца без увагі. Але падчас рамонту спецыялісты абяцаюць захаваць усе архітэктурныя асаблівасці кінатэатра.

— Гледачы абавязкова ацэ-няць магчымасці лічбавага абсталявання. Напрыклад, з дапамогай спадарожнікавага сігналу ў рэжыме рэальнага часу можна трансляваць канцэрты, спартыўныя спаборніцтвы з любога кутка планеты, — гаворыць генеральны дырэктар прадпрыемства “”Кінавідэапракат” Васіль Коктыш.

У новай якасці кінатэатр паўстане перад мінскімі гледачамі ў 2010 годзе. Але гэта не ўсе навіны для кінаманаў. Рэканструкцыя чакае яшчэ тры сталічныя кінатэатры: “Дружба”, “Сучаснік” і “Электрон”. Да 2012 года іх абяцаюць пераўтварыць у сапраўдныя цэнтры культуры, дзе, акрамя дэманстрацыі фільмаў, будуць праходзіць выставы, прэзентацыі, здолеюць працаваць гурткі, секцыі і студыі.

Марына Панасюк
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter