Кінаманаў не абдзялілі

Аскараносную стужку «Аперацыя «Арго» пакажуць у Мінску

Аскараносную стужку «Аперацыя «Арго» пакажуць у Мінску.

«Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама дамовіўся з праваўладальнікамі аб тым, каб кінакарціна, якая атрымала вышэйшую кінематаграфічную ўзнагароду, з 14-га па 20 сакавіка была прадстаўлена ў кінатэатры «Беларусь».

— Калі будзе ажыятаж, то мы гатовыя прадоўжыць супрацоўніцтва і павялiчыць тэрміны паказу, — паведаміў генеральны дырэктар УП «Кінавідэапракат» Васіль Коктыш.

Каменціруючы прычыну, па якой фільм не быў прадстаўлены раней, ён растлумачыў, што ў Мінску недастатковая колькасць лічбавых кіназалаў, а цікавых кінанавінак на вялікія экраны выходзіць шмат. Толькі ў студзені адбылося 27 прэм’ер, у лютым — 19.

Білеты на палітычны трылер Бэна Афлека «Аперацыя «Арго» ўжо можна набыць у касах кінатэатра «Беларусь».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter