“Кідалы” ды “шчыпачы”

Як паведамляе супрацоўнік прэс-службы УУС Віцебскага аблвыканкома Алег Чумакоў, пачасціліся выпадкі махлярства з валютаабменнымі аперацыямі. Праз меру даверлівыя асобы мяняюць валюту не ў банку, а ў так званых мянял. У выніку адна маладая асоба недалічылася 80 тысяч рублёў, другая – 260 тысяч. Ёсць выпадкі выкраданняў кашалькоў, барсетак і сумачак у тых, хто ў жаданні гульнуць на ўсю катушку забываецца пра элементарныя меры перасцярогі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter