Iрына Лемцюгова ўпэўнена: самыя трывалыя масты сяброўства памiж прадстаўнiкамi розных нацыянальнасцей стварае культура

Беларусь – краiна з багатай культурнай спадчынай, бо разам з захаваннем найлепшага нацыянальнага спалучае ў сабе i духоўныя здабыткi iншых народаў, якiя жывуць i будуюць агульны дом на нашай зямлi. Спрыяюць гэтаму шматвяковыя традыцыi добрасуседства, дружбы, павагi i ўзаемадапамогi, уласцiвыя беларусам. I, як пераканаўча сведчыць гiсторыя, менавiта культура ўзводзiць найбольш трывалыя масты сяброўства памiж прадстаўнiкамi розных нацыянальнасцей. Асаблiва шмат увагi гэтым пытанням надаецца ў сучаснай суверэннай Беларусi. А мэтанакiраваная палiтыка дзяржаўнай падтрымкi культуры прадстаўнiкоў некарэннай нацыянальнасцi дае iм магчымасць захоўваць сваю этнiчную свядомасць i самабытнасць, адчуваць сябе роўнымi сярод роўных народаў нашай краiны. Для падтрымкi нацыянальна-культурных аб’яднанняў з 1994 года пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь створаны i працуе Рэспублiканскi цэнтр нацыянальных культур. Сённяшняя наша размова — з выконваючым абавязкi дырэктара гэтай установы Iрынай Лемцюговай.
Беларусь – краiна з багатай культурнай спадчынай, бо разам з захаваннем найлепшага нацыянальнага спалучае ў сабе i духоўныя здабыткi iншых народаў, якiя жывуць i будуюць агульны дом на нашай зямлi. Спрыяюць гэтаму шматвяковыя традыцыi добрасуседства, дружбы, павагi i ўзаемадапамогi, уласцiвыя беларусам. I, як пераканаўча сведчыць гiсторыя, менавiта культура ўзводзiць найбольш трывалыя масты сяброўства памiж прадстаўнiкамi розных нацыянальнасцей. Асаблiва шмат увагi гэтым пытанням надаецца ў сучаснай суверэннай Беларусi. А мэтанакiраваная палiтыка дзяржаўнай падтрымкi культуры прадстаўнiкоў некарэннай нацыянальнасцi дае iм магчымасць захоўваць сваю этнiчную свядомасць i самабытнасць, адчуваць сябе роўнымi сярод роўных народаў нашай краiны. Для падтрымкi нацыянальна-культурных аб’яднанняў з 1994 года пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь створаны i працуе Рэспублiканскi цэнтр нацыянальных культур. Сённяшняя наша размова — з выконваючым абавязкi дырэктара гэтай установы Iрынай Лемцюговай. — Iрына Васiльеўна, колькi слоў пра тое, чым займаецца ваша ўстанова. — Асноўнымi мэтамi дзейнасцi Рэспублiканскага цэнтра нацыянальных культур з’яўляецца ўдзел у рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы адраджэння, захавання i развiцця нацыянальных абшчын Рэспублiкi Беларусь, стварэнне ўмоў для практычнай рэалiзацыi праў грамадзян Беларусi розных нацыянальнасцей на задавальненне культурных iнтарэсаў. Мы аказваем арганiзацыйна-метадычную дапамогу, матэрыяльную падтрымку нацыянальным культурна-асветным аб’яднанням, якiя iснуюць у Беларусi, i таварыствам беларускай культуры замежжа. На сённяшнi дзень з намi супрацоўнiчаюць 25 зарэгiстраваных у Мiнiстэрстве юстыцыi Рэспублiкi Беларусь грамадскiх арганiзацый. Сярод iх чатыры ўкраiнскiя, па дзве рускiя, нямецкiя, грэчаскiя, польскiя, татарскiя i башкiрскiя, а таксама яўрэйская, лiтоўская, армянская, карэйская, малдаўская, чувашская, азербайджанская, дагестанская, палесцiнская i цыганская. Што датычыць асноўных форм дзейнасцi цэнтра, то гэта каардынацыя сувязей памiж нацыянальнымi аб’яднаннямi, дзяржаўнымi органамi, установамi культуры, аналiтычная работа i, канечне ж, правядзенне навукова-практычных канферэнцый, святаў, канцэртаў, выставак, фестываляў. — У тым лiку i галоўнага з iх – Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур, прызнанай сталiцай якога стаў горад Гродна. — Сапраўды, гэта самае маштабнае наша свята i адна з найбольш яркiх, знамянальных i унiкальных падзей у культурным жыццi Беларусi. У ходзе фестывальных дзён удзельнiкi свята iмкнуцца як мага паўней данесцi да гледачоў непаўторную i каларытную культуру свайго народа, пазнаёмiць з яго традыцыямi, рамёствамi, звычаямi, нацыянальнымi кухнямi, песнямi i танцамi. Заснавальнiкамi фестывалю разам з нашым цэнтрам з’яўляюцца Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, Камiтэт па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, гродзенскiя абласны i гарадскi выканкомы, прадстаўнiцтва Упраўлення вярхоўнага камiсара ААН па справах бежанцаў у Рэспублiцы Беларусь. З 1996-га склалася добрая традыцыя раз на два гады праводзiць гэты фестываль. Летась ён адзначыў свой першы юбiлей, праходзiў у пяты раз. Форум нацыянальных культур падтрымлiвае дзяржава – створаны рэспублiканскi аргкамiтэт фестывалю, якi ўзначальвае намеснiк прэм’ер-мiнiстра краiны Уладзiмiр Дражын. Фестываль стаў мастацкiм сiмвалам яднання нацый, народнасцей, духоўнага багацця, разнастайнасцi нацыянальных культур, мiжнацыянальнага сяброўства i мiру на беларускай зямлi. Гэтыя iдэi замацаваны i ў фестывальным гiмне, створаным кампазiтарам Вiктарам Войцiкам на верш паэта Сяргея Панiзнiка, дзе ёсць цудоўныя радкi: Зямля сяброў, краiна згоды, Дзе ты i я здаўна жывём, Дзе нашы братнiя народы Узводзяць беларускi дом... Сяброўства памiж народамi, што пражываюць у Беларусi, знайшло адлюстраванне i ў мастацкiм сiмвале фестывалю – адзiнай «Кветцы дружбы» з рознакаляровымi пялёсткамi. — Цi ёсць цiкавасць да фестывалю з боку нацыянальных аб’яднанняў? — Яшчэ якая! I яна з кожным годам расце. Па статыстыцы 5-га Усебеларускага фестывалю, толькi ў заключных мерапрыемствах у Гродне сваё майстэрства прадэманстравалi звыш 700 прадстаўнiкоў 25 нацыянальнасцей. Наогул жа ў пятым фестывалi прынялi ўдзел амаль дзве тысячы чалавек з каля 70 гарадоў i вёсак Беларусi. Тут трэба патлумачыць, што папярэднiчаюць заключным мерапрыемствам рэгiянальныя фестывальныя туры ў раёнах i абласцях рэспублiкi. Дзеля вызначэння лепшых выканаўцаў, мастацкiх калектываў, майстроў народнай творчасцi працуе прадстаўнiчае i кампетэнтнае журы, якое ўзначальвае народны артыст Беларусi, прафесар, кiраўнiк Нацыянальнага акадэмiчнага народнага хору iмя Г.Цiтовiча Мiхась Дрынеўскi. — У маi гэтага года стартаваў шосты фестываль нацыянальных культур. Адбор удзельнiкаў пачаўся ўжо? — Перш хачу адзначыць, што адбылося адкрыццё чарговага фестывалю ў адным з лепшых залаў краiны – у адноўленым будынку Белдзяржфiлармонii. У рамках урачыстасцей прайшла выстаўка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, удзел у якой прынялi майстры народнай творчасцi, прадстаўнiкi амаль дзесятка нацыянальных культур. Найбольш шырока была прадстаўлена ўкраiнская вышыўка i творчасць польскiх майстроў – вырабы з лазы, велiкодныя вербы, выцiнанкi, керамiка, саломапляценне, разьба па дрэве. Каля трыццацi выканаўцаў i мастацкiх калектываў выступiлi ў гала-канцэрце лаўрэатаў мiнулых фестываляў нацыянальных культур. Сярод iх – армянскi фальклорны ансамбль «Эрэбунi», узорны тэатр яўрэйскай песнi «Сiмха», польскi ўзорны ансамбль песнi i танца «Ютшэнка», нямецкi ансамбль «Адуванчыкi», карэйскi «Кымгансан», народны ансамбль цыганскай песнi «Джана Рома», дагестанец, скульптар i кампазiтар Хiзры Асадулаеў, прадстаўнiца азербайджанскай абшчыны Гюнэш Абасава, якая, дарэчы, стала лаўрэатам другой прэмii сёлетняга конкурсу на «Славянскiм базары ў Вiцебску», i многiя iншыя. Варта ўзгадаць i яшчэ адну знакамiтую цяпер юную спявачку i колiшняга лаўрэата нашага фестывалю, прадстаўнiцу польскага аб’яднання з Кобрына Вольгу Сацюк, якая першай ад Беларусi прымала ўдзел у дзiцячым конкурсе «Еўрабачанне» i заняла пачэснае чацвёртае месца. А што да наступнага фестывалю, то яго заключныя мерапрыемствы па традыцыi пройдуць у Гродне ў першай дэкадзе чэрвеня 2006 года. Абласныя адборачныя фестывалi нацыянальных культур пачнуцца ўжо сёлета восенню, у кастрычнiку—лiстападзе. Упэўнена, што жадаючых у iх паўдзельнiчаць стане яшчэ больш, i значыць, яшчэ ярчэй расцвiце наша «Кветка дружбы».
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter