Iнтэлект у пашане

Лаўрэатамі конкурсу навуковых работ студэнтаў сталі 80 чалавек

80 студэнтаў і магістрантаў ВНУ краіны ва ўрачыстай абстаноўцы атрымаюць дыпломы Міністэрства адукацыі з прысваеннем звання «Лаўрэат XX рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў» і прэміі.

Пляцоўкай ушанавання пераможцаў стане БДУ, і гэты выбар не выпадковы. На працягу 20 гадоў вядучая ВНУ краіны сумесна з Міністэрствам адукацыі выступае суарганізатарам інтэлектуальнага спаборніцтва. Акрамя таго, традыцыйна ў ВНУ ёсць намінанты конкурсу. На гэты раз іх сямёра.

Атрымаць высокае званне было няпроста: усяго на конкурс у гэтым годзе паступіла амаль 4 тысячы праектаў. Усе лаўрэаты будуць рэкамендаваны для ўзнагароды Спецыяльным фондам Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў і ўключэння ў банк даных адоранай моладзі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter