Інстытут мовазнаўства НАН стварыў анлайнавы сэрвіс праверкі арфаграфіі

Немагчыма праводзіць лінгвістычныя даследаванні без выкарыстання сучасных тэхналогій. Сектар камп’ютарнай лінгвістыкі Інстытута мовазнаўства працуе над стварэннем электроннага Нацыянальнага корпуса беларускай мовы. Такой інфармацыяй напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы падзяліўся з журналістамі дырэктар філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў.

Фото из архива «СБ»

 Нацыянальны корпус беларускай мовы ўключае некалькі частак – тэксты з XVI па XVIII стагоддзе, пераклады Бібліі на беларускую мову, граматычную базу. Таксама тут хутка з’явяцца выданні Францыска Скарыны. Аб’ём корпуса больш за 1 мільярд словаўжыванняў. Будзе карыснына гэтай пляцоўцы і наш анлайнавы сэрвіс праверкі арфаграфіі, які дапаможа пазбавіцца памылак у тэксце.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter