Десятки выездов в месяц: как поисково-спасательная служба МЧС выходит на след грибников, заблудившихся в лесу

Iх шукаюць i знаходзяць

У лiпенi — пiк колькасцi людзей, якiя згубiлiся ў лесе. Яны масава iдуць у грыбы i ягады. Дзясяткi званкоў аб дапамозе ў пошуку аматараў цiхага палявання на тэлефоны экстраннай дапамогi паступаюць кожны тыдзень. На такiя выклiкi неадкладна рэагуюць найблiжэйшае падраздзяленне ратавальнiкаў, пошукавая служба вобласцi i Рэспублiканскi атрад спецыяльнага прызначэння МНС. За першае паўгоддзе 2020-га ратавальнiкi знайшлi 64 чалавекi, з iх 8 дзяцей, а ў 2019-м — 425 чалавек, з якiх 26 — дзецi. За працай пошукава-выратавальнай службы МНС назiраў карэспандэнт «Р».

Пошукава-выратавальная служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях была створана ў маі 2018-га.

Бюро знаходак

— Пошукава-выратавальная служба Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях была створана ў маi 2018-га, — расказвае начальнiк цэнтра пошукава-выратавальных работ i пажаратушэння падпалкоўнiк унутранай службы Вiталь Мядзведскi. — Шукаем людзей, якiя знiклi ў экасiстэмах па ўсёй краiне. Разам з намi iх шукаюць валанцёры, авiяцыя МНС, мiлiцыя i леснiкi.


Ратавальнiкi даследуюць вялiзныя плошчы паслядоўна. Вiталь Мядзведскi удакладняе правераны метад пошукаў:

— Тэрыторыя дзелiцца на квадраты. Звычайна квадрат — 500 на 500 метраў. Прачэсваем яго шарэнгай так, каб бачыць другога, якi iдзе. У адну шарэнгу выстройваецца каля 30 чалавек, сярод iх i валанцёры, сваякi, суседзi. Сама шарэнга дзелiцца на групы. У сярэдзiне i па краях — вопытныя «байцы», ратавальнiкi або леснiкi з навiгатарамi, трэкерамi, якiя па GPS паказваюць на карце пройдзеныя кропкi маршруту. Дапамагае ў пошуках i кiналагiчнае аддзяленне нашай службы. Аўчаркi натрэнiраваны на пошук па следзе, а лабрадоры — на тое, каб прачэсваць тэрыторыю па квадратах. Працуюць сабакi i на завалах, у калодзежах i нават спускаюцца разам з кiнолагам-выратавальнiкам з верталёта.

Дапамагае ў пошуках i кiналагiчнае аддзяленне нашай службы. Аўчаркi натрэнiраваны на пошук па следзе, а лабрадоры — на тое, каб прачэсваць тэрыторыю па квадратах.

Часта ў пэўных кропках выстаўляецца тэхнiка з гучнагаварыцелямi. Тыя, хто заблудзiлiся, чуюць сiгнал i выходзяць на яго. Лепш, вядома, калi з iмi ёсць зваротная сувязь па тэлефоне. Так знайсцi адзiн аднаго яшчэ прасцей. Многiя, адпраўляючыся ў лес, упэўнены, што ведаюць яго ледзь не на памяць, асаблiва старэйшае пакаленне. А калi згубяцца, актыўна тэлефануюць знаёмым, чым высаджваюць зарад батарэi тэлефона. Пагаршаюць сваё становiшча яшчэ i тым, што не стаяць на месцы, растрачваючы сiлы.


Ведаюць сваю справу

Рабяты з пошукава-выратавальнай службы — прафесiяналы сваёй справы. Усе яны раней паспяхова займалiся спартыўным арыентаваннем, разбiраюцца ў картаграфii. Падчас пошукавых аперацый за дзень праходзяць дзясяткi кiламетраў па густых лясах, бураломах i балотах. I, вядома, ратавальнiкi службы — у добрай фiзiчнай форме. Вiталь Мядзведскi ўспамiнае, як месяц таму ў Брэсцкай вобласцi даставалi з балота пенсiянерку — сышла па журавiны i заблудзiлася. Мала таго, што выратавальнiкам самiм трэба было прайсцi па балоце — тэхнiка не ўсюды пройдзе, — дык яшчэ i вынесцi пацярпелую на насiлках да машыны хуткай дапамогi.



Ратавальнiкi раяць: калi заблудзiлiся, выходзьце на адкрытыя ўчасткi мясцовасцi, лясныя дарогi, ЛЭП. Так прасцей будзе знайсцi вас з паветра. Кемлiвасць таксама не будзе лiшняй.

— У канцы чэрвеня знайшлi мужчыну ў Гомельскай вобласцi, ён iшоў па лясной дарозе, — працягвае Вiталь Мядзведскi. — Калi зразумеў, што сiлы заканчваюцца, пакiнуў па шляху руху пакет. Па iм на яго i выйшлi.



Квадрацыклы, квадракоптары, снегабалотаходы, цеплавiзары —надзейныя тэхнiчныя памочнiкi ў пошуках. Так, у канцы мая пры дапамозе менавiта цеплавiзара ратавальнiкi знайшлi ў Бабруйскiм раёне, у лесе, пад елкай трохгадовага хлопчыка, якi спаў. Ён сышоў з дома на сем кiламетраў.

Не менш карысная рэч у арсенале — квадрацыклы. На iх мабiльная група можа хутка абследаваць найблiжэйшыя лясныя дарогi, край балота, мелiярацыйныя каналы.

Квадрацыклы, квадракоптары, снегабалотаходы, цеплавiзары — надзейныя тэхнiчныя памочнiкi ў пошуках.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter