Обзор книжных новинок от "СБ"
12.02.2015 19:08:05
Ван Вэй. Альтанка ля возера. Выдавецкi дом «Звязда», 2014. Ду Фу. Адзiнота горных вышынь. Выдавецкi дом «Звязда», 2014.
З’яўленне перакладаў традыцыйнай кiтайскай паэзii на беларускую мову мае актуальную прывязку: на сёлетняй Мiнскай кнiжнай выставе–кiрмашы ганаровым госцем з’яўляецца Кiтай. У Выдавецкiм доме «Звязда» заснавалi серыю «Светлыя знакi: паэты Кiтая». Зборнiкi, якiя выходзяць у ёй, дыхтоўна аформленыя, але невялiкага фармату, гэта значыць, даступныя любому пакупнiку. З гэтай серыi пазнаёмiмся з дзвюма кнiгамi, якiя прадстаўляюць легендарных паэтаў Ду Фу i Ван Вэя. «Священномудрый пиит» Ду Фу жыў у восьмым стагоддзi, адлюстроўваючы ў сваiх вершах i ўласны трагiчны лёс (выгнанне, палон, беднасць), i лёс народа. Вось варыяцыi на тэму верша Ду Фу ў выкананнi Навума Гальпяровiча:
Краiна ў самоце, краiна ў бядзе,
Ды прыгажосць жыве.
Высяцца горы, i месячны шлях
Сцелецца па траве.
Толькi на кветкi я слёзы лью,
Бо мне душа балiць
Болем радзiмы, сваю зямлю
Я так хачу любiць.
Яшчэ перакладалi вершы кiтайскага класiка Рыгор Барадулiн, Мiкола Мятлiцкi i Уладзiмiр Дубоўка. Зборнiк Ван Вэя, якi жыў у адно стагоддзе з Ду Фу, склалi яго творы ў iнтэрпрэтацыi Рыгора Барадулiна, Мiколы Мятлiцкага i Таццяны Сiвец. Ван Вэй, майстар пейзажнай лiрыкi, быў i выбiтным мастаком.
Кветак пялёсткi
У срэбныя хвалi злятаюць.
Нi гуку ў гарах,
Цiшыня мне заснуць не дае.
Ды поўня ўзыходзiць,
i птушачку поўня лякае,
i птушачка цiха
Трывожную песню пяе.
Як напiсаў у прадмове дырэктар Выдавецкага дому «Звязда» Алесь Карлюкевiч, «Ду Фу, Ван Вэй, iншыя кiтайскiя паэты–класiкi — гэта праверка i выпрабаванне для беларускай мовы, для беларускай цяпер ужо школы мастацкага перакладу».
Патрик Несс. Жена журавля. Москва, РИПОЛ–классик, 2014.
Издания для обзора предоставлены книжным магазином «Академическая книга», Минск, пр-т Независимости, 72.
Советская Белоруссия № 28 (24658). Пятница, 13 февраля 2015