Подведены итоги социально-образовательного проекта для старшеклассников «Першыя»

Ідэі пакалення Z

«Першыя» — гэта конкурс яскравых ідэй пакалення Z, які праводзіцца кампаніяй А1 пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. Восенню мінулага года старшакласнікам з усёй краіны прапанавалі падзяліцца сваім бачаннем таго, што магло б змяніць навакольны свет ці жыццё канкрэтных людзей да лепшага. А каб ім лягчэй было сфармуляваць ідэі, правялі шэраг крэатонаў у Мінску, Віцебску, Магілёве, Гомелі і Гродне з удзелам вядомых экспертаў і запусцілі першы беларускамоўны падкаст для моладзі, у якім прафесіяналы з розных сфер дзяліліся парадамі па запуску і прэзентацыі праектаў.


У адукацыйных сустрэчах прынялі ўдзел больш за 1000  школь­нікаў. Прыкладна 100 з іх даслалі відэапрэзентацыі ідэй для ўдзелу ў конкурсе. Найбольшую цікавасць беларускія старшакласнікі праявілі да кірунку «Культура». На другім месцы па папулярнасці аказалася «Экалогія», на трэцім — «Тэхналогіі» і на чацвёртым — «Інклюзія». У прыватнасці, падлеткі задумаліся, як развіваць экалагічную культуру ў Беларусі, якім чынам сучасныя тэхналогіі могуць дапамагчы ў развіцці музеяў, што можна зрабіць, каб вучні з захворваннямі пазваночніка маглі наведваць заняткі ў школе.

Ацэньвала работы прафесійнае журы ў складзе спецыялістаў з розных сфер. Эксперты звярталі ўвагу на магчымасць рэалізаваць задуму, яе маштабнасць, мэтавую аўдыторыю, арыгінальнасць падыходу. У выніку журы выбрала дзясятку лепшых ідэй. Аўтары прадставяць іх самастойна на маштабнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk, якую плануецца правесці ў маі. Пасля выніковай прэзентацыі сваіх ідэй усе пераможцы атрымаюць у падарунак iPhoneXs.

mila@sb.by

Фота прадастаўлена арганізатарамі праекта.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter