I жыццё, i слёзы, i любоў

Напэўна, гэты вядомы радок, якi я вынесла наперад свайго кароткага слоўка, мог бы стаць эпiграфам да вершаў тых аўтараў, якiя адгукнулiся на намер “Народнай газеты” аднавiць паэтычную рубрыку “Паэзii чароўная краса”. Шмат што ўразiла ў дасланых радках: мяккая, я сказала б, нейкая водарная лiрычнасць, непадробнасць пачуццяў, якiя немагчыма зымiтаваць, калi яны iдуць з глыбiняў душы. Што нi кажыце, а наш народ чуйны да прыгожага, трапяткога, узнёслага слова, i калi там-сям чуецца, што, маўляў, цяпер не час паэзii, у гэта цяжка паверыць.

“Дасылаю вам некалькi вершаў свайго мужа... Па стану здароўя сам ён пiсаць не можа”, — напiсала ў рэдакцыю жонка Уладзiмiра Шпадарука, паэта, якi жыве ў Рагачове. I якраз верш пра гэты беларускi горад варты таго, каб яго прачыталi многiя i многiя. У iм гаворыцца пра тое, як трэба любiць сваю родную мясцiнку, бо ўся зямля наша прыгажэе i будзе прыгажэць толькi ад нашай любовi да яе. Выклiкаюць захапленне вершы Юлii Лясной, Алеся Лiсiцкага, Глеба Радомскага. Дарэчы, Глеб — яшчэ вучань у поўным сэнсе гэтага слова. Ён вучыцца ў 11 “Б” класе Мiнскай дзяржаўнай лiнгвiстычнай гiмназii-каледжа. I па той колькасцi вершаў, якiя ён даслаў у рэдакцыю, можна меркаваць, што паэзiяй ён займаецца даўно i сур’ёзна. У яго пругкi, моцны радок. Гэта — як мазок мастакоўскага пэндзля, якi на палатно лёг так выразна i ўпэўнена, калi ўжо забываеш, што перад табою пачатковец.
Вываду савецкiх войск з Афганiстана прысвяцiла вялiкi цыкл вершаў Iрына Гарманенка з Рэчыцы, якая гадуе дваiх дзяцей i ў людзях цэнiць перш за ўсё прыгажосць духу i дабрадушша. Менавiта пра гэтыя якасцi чалавечай душы пiша паэтка ў многiх вершах. Вядома, творчае жыццё любога паэта складаецца з розных момантаў: ёсць узлёты i ўдачы, а ёсць паўзы цi радкi, якiя выходзяць з-пад пяра, бы нежывыя, без дыхання... Яны дапрацоўваюцца цi кладуцца ў стол, а да друку прапаноўваецца самае лепшае. Шаноўныя чытачы! Хочацца, каб вы прачыталi вершы, дасланыя ў нашу паэтычную рубрыку, над некаторымi з iх на момант задумалiся i прыйшлi да такой простай высновы: “Калi ў некага нараджаюцца ў душы прыгожыя пачуццi, значыць, яшчэ шмат прыгажосцi наўкол нас”. З гэтым, напэўна, i трэба жыць.
Раiса БАРАВIКОВА, паэтэса, празаiк,галоўны рэдактар часопiса “Маладосць”

Уладзiмiр ШПАДАРУК

Мой горад

У сiнiх вачах Рагачова,
Бяздонных i шчырых вачах,
Купаўся я сёння i ўчора,
Трымаючы сонца ў руках.

I лепшай няма асалоды
Для сэрца майго i душы,
Чым позiрк яго лагодны,
Што лёс мой прываражыў.

I радасцi я не хаваю,
I нават зайздрошчу сабе,
Што ў гэту сiнечу ныраю
Ў баку ад нягодаў i бед.

Пакуль мой Пегас пасецца,
I мары наперад нясуць,
Упэўнены: не пральецца
У сэрцы маiм вядзерца,
Што Рагачовам завуць.


Глеб РАДОМСКИЙ

На прощанье

Тону я в дыму, словно в море
 бездонном,
Пытаюсь я выплыть, но сил
 не хватает.
Ты видишь узоры на стеклах
оконных?
Закончилась осень.
 Зима наступает.
Подай же мне руку, продли
 наши грёзы,
Верни наши встречи и близости
счастье.
Полей же любви нашей мёртвые
розы.
Быть может, пройдет стороною
ненастье?
Но час расставанья всё ближе
 и ближе:
Замерзшие слезы кружатся
над нами.
Счастливый конец нам никто
 не напишет,
Ведь мы не смогли написать
 его сами.
Теперь ощущаю я горечь
 прощанья.
Твой лучик последний на окнах
 играет.
Я вновь обречен на слепые
 скитанья:
Закончилась осень.
 Зима наступает...


Осень

Что такое осень? Это небо.
Плачущее небо под ногами...
Ю.Шевчук, “ДДТ”. “Осень”

Солнечный нимб над ветвями
березы,
Осень зажгла ее листья дыханьем,
Небо роняет холодные слезы.
Запах зимы, холодов, увяданья
Ветер несет. Нагоняет он тучи
Над Вавилоном: конец его близок.
Душно и страшно мне. Воздух
тягучий
В кронах запутался. И на эскизах
Осень дождем нарисует наряды,
Что отразят неба белые ткани.
И в опустевшую чашу Наяды
Слезы прольет, чаша полною
 станет.

Юлия ЛЕСНАЯ

Молчание

Волшебные рощи июля
Ласкают косые лучи.
В лесу босоногая Юля
С проснувшимся небом молчит.

И в этом молчании шорох,
Оставленный мокрой травой,
Шуршащий соломенный ворох,
Играющий стук дождевой.

И в этом молчании — пуля
(Звук выстрела злее, чем гром),
Похожую девочку Юлю
Настигшая в сорок втором.

И в этом молчании — мерность
Всего, что подходит к концу,
И в этом молчании — верность,
Родными губами — к лицу.

Еще — если вдруг не уснули
От шелеста теплой листвы —
В молчании девочки Юли,
Возможно, звучите и вы.

Алесь ЛIСIЦКI

Калi засну — душа заблудзiць
Мiж зор далёка цi ў бары...
Тады нiхто ўжо не разбудзiць
Мяне — нi жонка, нi сябры,

Нi хлеба пах — духмяны, свежы,
Нi стол з паперай i пяром...
Я паплыву да Белай вежы
Праз Лету, сеўшы на паром,

Каб з тымi радасна сустрэцца
У ёй, хто лёсу шлях усцежыў
I нечакана сваё сэрца
Малiтвай мамiнаю ўсцешыў...


Ирина ГАРМОНЕНКО

Солдаты, солдаты, ну, что
 приуныли?
Не надо грустить, там о нас не
забыли.
Там ждут наших писем и добрых
 вестей.
И мы тоже ждем здесь от них
новостей.
Война — это страшно, зачем
 нам она?
Война — это смерти сестра и жена.
Опять будут вдовы рыдать на
гробах,
Ведь завтра лететь нам с тобой
 в Лашкаргах.
Солдаты, солдаты, ну, что
приуныли?
Не надо грустить, там о нас
 не забыли...

Наступны выпуск рубрыкi “Паэзii чароўная краса” шукайце ў “Народнай газеце” напрыканцы лiстапада. А мы чакаем ад нашых чытачоў новых паэтычных радкоў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter