I суперпрыз ад Валянціна

Усіх закаханых Віцебска чакае краязнаўчы музей Ратушы

У пятніцу ўсіх закаханых Віцебска чакае абласны краязнаўчы музей Ратушы

Кожны жадаючы, незалежна ад узросту, можа прыняць удзел у забаўляльнай праграме, якая пачнецца а васямнаццатай гадзіне. Традыцыю, якая прыйшла з западных краін, у Беларусі прымаюць па-рознаму.

— Для Віцебскага абласнога краязнаўчага музея штогадовае святкаванне Дня святога Валянціна стала ўжо неад’емнай традыцыяй, — паведаміла Святлана Пода, навуковы супрацоўнік музея. — Раней мы праводзілі проста святочныя акцыі, а зараз вырашылі арганізаваць забаўляльную праграму, у якой змогуць прыняць удзел як рамантычныя парачкі, так і адзінокія наведвальнікі.

У праграму ўваходзяць майстар-клас па вырабе валянцінак, варажба, музычныя конкурсы і нумары. Таксама чакаецца тэатральная пастаноўка. Напрыканцы святкавання, зыходзячы з вынікаў конкурсаў, некаторыя з гасцей стануць уладальнікамі запрашальных білетаў у тэатр і кіно.

Галоўным шчасліўчыкам вечара дастанецца суперпрыз, тайну якога арганізатары вечарыны пакуль трымаюць у сакрэце. У адрозненне ад мінулых гадоў, пераможцы будуць вызначаны з дапамогай латарэі, таму шанец атрымаць сюрпрыз мае кожны жадаючы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter