I пяць мiльёнаў не лiшнiя

Капейка да капейкi, i рубель збiраецца — менавiта так  лiчаць у Лёзненскiм райспажыўтаварыстве...

Капейка да капейкi, i рубель збiраецца — менавiта так  лiчаць у Лёзненскiм райспажыўтаварыстве пад кiраўнiцтвам Таццяны Багданавай. Тым болей што ў мiжсезонне гандаль не надта актыўны. Таму кааператары ўсё часцей i актыўней практыкуюць удзел у ярмарках i выязных акцыях. Як у сваiм раёне, так i за яго межамi.

Лёзненскiх кааператараў добра ведаюць у Вiцебску, а таксама ў расiйскiм прыгранiччы. Напрыклад, расiйскiя гарады Смаленск, Сафонава, Рудня блiжэй па адлегласцi, чым Полацк цi Орша. А яшчэ расiяне дужа паважаюць беларускiя тавары. Асаблiва льняную i пасцельную бялiзну, касметыку з натуральнай сыравiны, малочныя i каўбасныя вырабы. I калi аўтамагазiны вяртаюцца з паездак у блiзкае памежжа, то ў дзённую выручку дабаўляецца каля пяцi мiльёнаў рублёў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter