I нікому не зайздросціць

102-гадовая Ульяна Ермалаева з Чавус атрымала новы пашпарт

Новы пашпарт атрымала Ульяна Дзмітрыеўна Ермалаева з Чавус, якая не так даўно адзначыла свой 102-і дзень нараджэння.

Улічваючы сталы ўзрост, з гэтай падзеяй пенсіянерку павіншавалі дома. Ульяна Ермалаева за ўвагу па-дзякавала і расказала, што ў яе сям’і ўсе жывуць доўга і хварэюць рэдка. І сакрэту тут, лічыць, асаблівага няма: проста трэба не скардзіцца на цяжкасці, шмат працаваць і нікому не зайздросціць. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter