I магазiн «Ветлiвы», i гаспадары таксама

Можа, дзе яшчэ ёсць гандлёвыя прадпрыемствы з такой назвай, але мне  асабiста не сустракалiся...

Можа, дзе яшчэ ёсць гандлёвыя прадпрыемствы з такой назвай, але мне  асабiста не сустракалiся. Менавiта такую назву носiць прыдарожны магазiн у вёсцы Замасточча Докшыцкага раёна. Пакупнiкоў у «Ветлiвым» заўсёды хапае, бо размешчаны ён каля бойкай асфальтавай стужкi. I працуюць тут прывабныя, гасцiнныя жанчыны — загадчыца магазiна Iна Герасiмёнак i прадавец Алена Добыш. 

На вiдным месцы вясковай крамы кнiга заўваг i прапаноў. У ёй адны падзякi, што яскрава пацвярджае: магазiн «Ветлiвы» i ягоныя гаспадынi сваёй назве адпавядаюць. А яшчэ i выручкi штомесяц робяць каля 50 мiльёнаў рублёў. Тут i выбар тавараў разнастайны — пераважна штодзённага попыту. Але пры адпаведнай заяўцы вяскоўцаў прадаўцы «Ветлiвага» завязуць для мясцовых пакупнiкоў сучасную мэблю, тэлевiзар, пральную машыну, будаўнiчыя матэрыялы i нават камп’ютэр. I абавязкова ў якасцi дадатку за кожную пакупку прадаўцы разлiчваюцца прыязнай падзякай i ветлiвасцю. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter