I лёсу жнiво залатое

Сваё 30-годдзе малады кіраўнік адзначыў на мяжы змены вякоў. І тысячагоддзяў. Хаця да гэтага ўжо на працягу трох гадоў працаваў старшынёй у гаспадарцы, аддаленай ад тлуму гарадскога.

Сваё 30-годдзе малады кіраўнік адзначыў на мяжы змены вякоў. І тысячагоддзяў. Хаця да гэтага ўжо на працягу трох гадоў працаваў старшынёй у гаспадарцы, аддаленай ад тлуму гарадскога. На самай мяжы з расійскай Смаленшчынай.

 

Малады чалавек такой ссылкіне спалохаўся. Тым болей што ў такім жа ўзросце у гэтым жа калгасе імя Данукалава ў свой час пачыналася карера цяперашняга губернатара Віцебскай вобласці Уладзіміра Андрэйчанкі. Так што было з каго браць прыклад.

 

Трактар ад Прэзідэнта

 

Ужо за чатыры гады працы на пасадзе Алег Пінчук разам з калектывам здолеў у два разы павялічыць збор зерня. Да трох тысяч кілаграмаў павысіліся надоі малака ад кожнай каровы. Адпаведна ўзрасла і рэалізацыя ўсіх відаў сельгаспрадукцыі дзяржаве.

 

І вось у канцы 2001 года ў Наваполацку праходзіла нарада па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. Сярод іншых адрасоў перадавога вопыту прагучаў і данукалаўскі фенамен”. З мнагалюднай залы паступіла прапанова заахвоціць прыгранічную з Расіяй гаспадарку памятным падарункам. Скажам, камбайнам. Аднак сам Алег Пінчук не разгубіўся і папрасіў у кіраўніка дзяржавы самае на той час патрэбнае новы трактар. Аляксандр Лукашэнка паабяцаў задаволіць просьбу маладога таленавітага наватара і неўзабаве яна была выканана.

 

Другое дыханне

 

З таго моманту праляцела бадай што пяцігодка. Падчас нашай нядаўняй сустрэчы я мусіў узгадаць Алегу Пінчуку пра падарунак ад Прэзідэнта. Нават пажартаваў: ці не спісалі ўжо на пенсію”?

 

Ды не, імянны МТЗ-12 у надзейных руках. На ім працуе наш лепшы механізатар Анатоль Войтаў. Ды і ўвесь калектыў даражыць такой, згадзіцеся, высокай адзнакай.

 

Наша далейшая размова пераходзіць да спраў надзённых. У тым жа 2001 годзе да ўжо моцнай і стабільна працуючай гаспадаркі зверхудалучылі суседні, мякка кажучы, адстаючы калгас імя Кірава. Не ўсе данукалаўцы з энтузіязмам успрынялі такое. Ды і каму хочацца браць у сваякі” “басогасуседа?

 

Пінчук і тут аказаўся на вышыні. Сёння ўзбуйненая гаспадарка працягвае здзіўляць вынікамі. Год назад з хлебнай нівы сабралі па 38 цэнтнераў збожжавых з гектара і трошкі не дацягнулі да 4-тысячнага надою малака. Затое сёлета вялікі плюс, з прагнозам да навагодняга свята ў 4300 кілаграмаў, і гэта пры пагалоўі ў тры тысячы і амаль з тысячным дойным статкам.

 

Насуперак песімістычным прагнозам узбуйнены СВК быццам набыў другое дыханне.

 

Маленькая Куба

 

Так з гумарам называюць эксперымент па вырошчванні цукровых буракоў у СВК Данукалава”. Не, гэта не трысняговыя кубінскія плантацыі, як у Лацінскай Амерыцы, а ўсяго

 

100-гектарнае поле з неўласцівай для Віцебшчыны культурай. Частка ўраджаю адсюль з поспехам выкарыстоўваецца для паляпшэння рацыёну буйной рагатай жывёлы. Другая частка, паводле дагавароў, адгружаецца на завод у Жабінку. Акрамя цукру, там выпрацоўваецца патака, якая вяртаецца на фермы СВК Данукалава”, накшталт дражджэйдля павелічэння надояў і прыбаўлення ў вазе.

 

А магчыма, уласны цукровы заводзік запусцім, разважае неўтаймаваны Пінчук, з якога арыгінальныя ідэі фантанам бюць.

 

Перакананы Алег Леанідавіч, што вясковы спосаб жыцця павінен быць на ўзроўні горада. А для гэтага тут трэба развіваць уласную малую індустрыю”. Для прыкладу, мець свой цэх стэрылізацыі і пакеціравання малака, наладзіць вытворчасць мяккіх сыроў. Пінчук падлічыў, што калі і пятую частку прадукцыі перапрацоўваць на месцы усё роўна выгадна.

 

А галоўнае будзе занятасць насельніцтва. І попыт абавязкова будзе. Вунь у недалёкім ад данукалаўцаў Смаленску толькі давай беларускія малочныя прадукты.

 

І Масква не адразу будавалася...

 

Пінчук ведае, як і што працягваць. Заўважце: не пачынаць, а працягваць. Ён з гумарам успамінае першыя месяцы свайго старшынёўства. Нехта ў нядобрую хвіліну падахвоціў звярнуцца за дапамогай да губернатара Уладзіміра Андрэйчанкі. Маўляў, той сам тут працаваў старшынёй калгаса, дык не адмовіць.

 

І вось трапіў новаспечаны данукалаўскі кіраўнік на прыём да старшыні аблвыканкома. Па

 

наіўнасці стаў пералічваць: тое трэба і тое трэба...

 

Губернатар цярпліва выслухаў Пінчука, а потым пацікавіўся: а што за час першых месяцаў работы зроблена новым кіраўніком па ўласнай ініцыятыве? А таму і сказаць няма чаго, бо пахваліцца няма чым. Таму старшыня аблвыканкома параіў, каб Пінчук у наступны раз зявіўся не толькі з просьбамі, а і з нейкімі рэальнымі здабыткамі.

 

Прызнаўся мне Алег Леанідавіч, што сорамна яму было за той спажывецкі візіт да кіраўніка вобласці. I, будучы чалавекам самалюбівым, рашыў даказаць, што ён не лыкам шыты. Недзе больш года прайшло... Цяпер Пінчук ужо з прынцыпуне стаў біць чалом губернатару. Думаў, што Уладзімір Паўлавіч забыў пра ягоны паход за прывілеямі”.

 

Але Андрэйчанка сам напомніў і выклікаў на разбор палётаў”. Аказваецца, кіраўнік вобласці пастаянна трымаў у полі зроку дзейнасць маладога данукалаўскага старшыні. Пры сустрэчы пахваліў за многае, нешта падказаў, за тое-сёе пакрытыкаваў. А потым і дапамог. Зразумела, не за дзякуй”, а па лізінгу, бо адчуў у асобе Пінчука здольнага гаспадарніка.

 

Будзеш дрэнна вучыцца...у калгас не возьмем

 

Кругом крычаць, што вёска на грані выраджэння і спусташэння, а ад Алега Пінчука я пачуў развагі проста неверагодныя. Цяпер насельніцтва ўзбуйненай гаспадаркі складае 1230 чалавек, з якіх працуючых толькі 211. Груба прыкінуўшы, кожны шосты.

 

Дрэнь справы! легкадумна і, як выявілася, увогуле недарэчна даў ацэнку ўнутранай дэмаграфічнай сітуацыі.

 

Пінчук глянуў на мяне даволі іранічна і рашуча прадоўжыў:

 

Нармальная сітуацыя. Баланс што трэба! Памятаеце стары савецкі лозунг: Будзеш дрэнна вучыцца пойдзеш у калгас працаваць!”? Паверце мне, у нашай гаспадарцы такая лінія не праходзіць. Новая тэхніка ужо з кампютэрамі. Нават на фермах устанаўліваецца абсталяванне Альфа-Лавальз лічбавым праграмным забеспячэннем. На такой рабоце патрэбны нават інжынерныя веды. У нашай гаспадарцы ўсё гэта ў дзеянні. Сапраўдны прастор для інтэлектуальнай дзейнасці.

 

Зразумелі? Для сельгасвытворчасці тут не трэба 1230 чалавек. Дастаткова двух соцень высокакваліфікаваных спецыялістаў. Такога балансу мы ўжо дабіліся... Адзін сучасны механізатар на трактары ці камбайне з кампютэрным забеспячэннем  замяняе некалькі дзесяткаў радавых касы і рыдлёўкі”. Вось чаму пры сустрэчах з дзецьмі я жартоўна іх палохаю: Будзеце дрэнна вучыцца у калгас не прымем!

 

Хто ўсміхаецца, а хто і задумваецца.

 

Раніца мудрэйшая за вечар

 

Трошкі скептычна я запярэчыў: а моладзь пакуль яшчэ на горад глядзіць. І на гэта ў Пінчука ўласнае, бясспрэчна, выпакутаванае меркаванне:

 

Пакуль гэта яшчэ не заўжды! Мы актыўна будуемся. Летась здалі пад ключ” 12 дамоў сядзібнага тыпу. Сёлета ўжо шэсць дабавілася, некалькі ў стадыі будаўніцтва. На будучы год плануем дзесятак закласці. А гэта добрыя сялянскія сядзібы. І засяляцца ёсць каму: маладыя спецыялісты, даяркі, механізатары. З Рассіі людзі пераходзяць мяжу”, каб працаваць. У суседзяў смаленскіх няма ні жылля, ні дарог прыстойных, ні сацыяльных паслуг...

 

 А што прываблівае людзей у СВК Данукалава”? У хуткім часе гэта будзе аграгарадок па сучаснай мадэлі. Прадугледжваецца газіфікацыя. Закладваюцца падмуркі для развіцця малых вытворчасцей. Ужо сфарміравана здаровае ядро сельгаскааператыва. Заробкі дастаткова прыстойныя нават па гарадскіх мерках. Лепшыя механізатары зарабляюць у месяц па 700—800 тысяч. У жывёлаводаў ад 400 да 600 тысяч рублёў. Таму мудрыя і памяркоўныя сяляне ад дабра дабра не шукаюць. А шалупінне... Яно само сабой адвальваецца.

 

Калі так пойдзе і далей, то неўзабаве ўладкавацца ў СВК Данукалаваможно будзе хіба што па конкурсе.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter