I лавачкі бабулям

Больш за трыццаць дваровых тэрыторый капітальна абноўлена ў Гродне ў бягучым годзе.
Больш за трыццаць дваровых тэрыторый капітальна абноўлена ў Гродне ў бягучым годзе.

У мiнулым годзе з 18-ці запланаваных двароў былі прыведзены ў парадак толькі 10. А ў гэтым грандыёзная будоўля была разгорнута на 33 пляцоўках. На iх заменена больш за 162 тысячы квадратных метраў дарожнага пакрыцця, 11,7 км цеплавых сетак, абсталявана каля 1,5 тысячы парковачных месцаў. У некаторых дварах пабудаваны спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі. Там, дзе гэта неабходна, усталяваны металічныя дзверы, адрамантаваны ўваходныя групы. З’явіліся новыя кантэйнерныя пляцоўкі па асобным зборы смецця, зручныя лаўкі і асвятленне. Такім чынам, палепшаны ўмовы пражывання больш як 16 тысячам жыхароў.

На добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый у Гродне ў гэтым годзе выдаткавана больш за 68 млрд. рублёў.

Таццяна КАНДРАЦЬЕВА, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter