Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Сустрэча прадстаўнікоў гарадоў-пабрацімаў, якая прысвячалася Дню яднання народаў Беларусі ды Расіі, прайшла ў Магілёве

І Курск, і Тула, і Смаленск…

Дзявятая па ліку сустрэча даказала: ні дружбе, ні дзелавым стасункам адлегласць — не перашкода. Усяго ў Магілёве сабралася болей за 180 удзельнікаў, прадстаўнікоў 59 гарадоў-пабрацімаў з абедзвюх краін. Прывітанне ўдзельнікам форуму даслаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Па словах старшыні Беларускай грамадскай арганізацыі “Пародненыя гарады” Барыса Батуры, Магілёў зусім не выпадкова быў абраны для правядзення мерапрыемства. Гэты беларускі горад — пабрацім расійскіх Тулы, Пензы, здаўна сябруе і з адным з раёнаў Масквы.

Вядома, населеныя пункты краін-суседак звязваюць дзясяткі кантрактаў. І ў дэлегацыю ад кожнага рэгіёну ўвайшлі губернатары, кіраўнікі прадпрыемстваў, бізнесмены, наву­коўцы, дзеячы культуры. Удзельнікі форуму абмяркоўвалі, як умацаваць ужо наладжаныя сувязі ды адладзіць новыя. Акцэнт рабіўся менавіта на эканамічныя, адукацыйныя, турыстычныя стасункі.

У сустрэчы паўдзельнічалі 35 гарадоў Расіі ды 24 Беларусі. Былі дэлегацыі з Масквы, Волагды, Тулы, Смаленска, Пскова, Вязьмы, Кастрамы, Валгаграда, Пензы, Курска, іншых. Для гасцей правялі экскурсіі па магілёўскіх прадпрыемствах, якія пастаўляюць прадукцыю ў Расію, пазнаёмілі з выдатнымі мясцінамі рэгіёну. Сёння ў Беларусі ды Расіі больш за 140 гарадоў-пабрацімаў. Аднымі з апошніх брацкія адносіны ўсталявалі Слаўгарад і Арзамас.

Голас Радзімы № 14 (3518), чацвер, 6 красавіка, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter