I дарослым, i малечы

У Брэсце напярэдадні Новага года адбудзецца 125 кірмашоў

У Брэсце адбудзецца 125 кірмашоў-выстаў напярэдадні Каляд і Новага года.

На iх пакупнiкам будуць прапаноўваць мучныя, кандытарскія і кулінарныя вырабы. Спецыялісты мяркуюць, што ў перыяд падрыхтоўкі да навагодніх свят будзе прададзена больш за 120 тон прадукцыi ўласнай вытворчасці, а таксама звыш 450 тон кулінарных вырабаў і паўфабрыкатаў.

Акрамя гэтага, на вуліцы Гогаля ўжо 3 снежня пачне працаваць пастаянны пераднавагодні кірмаш. Тут пакупнікі змогуць набыць штучныя і натуральныя ялінкі, упрыгажэнні, цацкі і забаўкі для дзетак. Для малых жа прадугледжаны падарункавыя камплекты і карнавальныя касцюмы. Гэты кірмаш будзе працаваць аж да 31 снежня і закрыецца толькі за некалькі гадзін да навагодняй ночы.

Што тычыцца ялінак, то іх можна будзе набыць не толькі ў цэнтры Брэста, але таксама на 6 гарадскіх рынках і 4 дадатковых пляцоўках у мікрараёнах. Чакаецца, што сёлета такім чынам будзе рэалізавана больш за 10 тысяч натуральных елак. Дрэўца вышынёй 1—2 метры можна будзе набыць за 50—100 тысяч рублёў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter