I блісне, і грымне

У гэтыя выхадныя ў нашай краіне магчымы першыя навальніцы

У выхадныя ў Беларусі магчымы першыя навальніцы.

— Яны прагназуюцца на 13 красавiка i будуць слабыя, з ледзь чутнымi грымотамі, — паведамілі ў Белгідраметцэнтры.

У аддзеле клімату адзначылі, што ў нашай краіне красавіцкія навальніцы не рэдкасць.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter