Пад Іркуцкам у чарговы раз справілі цікавы старажытны беларускі абрад

Гульні продкаў

Пад Іркуцкам у чарговы раз справілі цікавы старажытны беларускі абрад

Маладзёжны клуб “Крывiчы” абвяшчае Камаедзiцу беларускім святам абуджэння Мядзведзя. Заслугоўвае павагі, што супляменнікі шануюць народныя традыцыі ды праводзяць абрады на прыродзе. У прэс-рэлізе, дасланым у рэдакцыю, месца сустрэчы вызначана так: на Яршоўскай гары, на схіле паміж залівам Ангары і клубам “Дикая Лошадь”.

Актывісты беларускай суполкі зладзілі свята больш чым на дзве гадзіны — з народнымі гульнямі, танцамі, карагодамі ды старадаўнімі песнямі: каму цікава — пішыце ім, падзеляцца досведам. Хлопцы-малойцы яшчэ ж і барукаліся па-мядзведжы. І таму Алег Рудакоў, дасылаючы пасля абраду здымкі, заўважыў: ох, яшчэ ныюць костачкі пасля тых вясёлых гульняў-забаў...

Рыгор Арэшка
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter