Гучаць родныя галасы

Шэраг праектаў Цюменскай абласной грамадскай арганізацыі “Нацыянальна-культурная аўтаномія “Беларусь” скіраваны на тое, каб знаёміць расіян з беларускай культурайБеларуская нацыянальна-культурная аўтаномія — раней гэта было таварыства — створана 17 ліпеня 1997 года. Актывісты адразу акрэслілі мэты дзейнасці: аб’яднаць землякоў-беларусаў Цюменшчыны, дапамагаць ім ладзіць сувязі з этнічнай радзімай і знаёміць сібіракоў з культурай беларусаў, іх традыцыямі і гісторыяй Беларусі.
Шэраг праектаў Цюменскай абласной грамадскай арганізацыі “Нацыянальна-культурная аўтаномія “Беларусь” скіраваны
на тое, каб знаёміць расіян з беларускай культурай

Беларускіх самадзейных артыстаў добра ведаюць у ЦюменіБеларуская нацыянальна-культурная аўтаномія — раней гэта было таварыства — створана 17 ліпеня 1997 года. Актывісты адразу акрэслілі мэты дзейнасці: аб’яднаць землякоў-беларусаў Цюменшчыны, дапамагаць ім ладзіць сувязі з этнічнай радзімай і знаёміць сібіракоў з культурай беларусаў, іх традыцыямі і гісторыяй Беларусі. Першым старшынёй праўлення, ініцыятарам яднання быў Ула-дзімір Шугля — на базе холдзінгавай кампаніі “Мангазея” і стваралася таварыства. Потым арганізацыю ўзначальвалі Л. Ксяндзоў, М. Ефімовіч, з 2009 года — А. Сарокін. У ліку актывістаў суполкі і Герой Расіі В. Шарпатаў. З 1999 года працуюць філіялы таварыства “Беларусь” у Табольску і Завадкоўску (старшыні У. Габрусь і М. Сапега), з 2000-га — у сяле Вікулава, з 2005-га — у сяле Дзясятава (Ішымскі раён, старшыня Е. Антончанка). У
1997-м пры таварыстве “Беларусь” створана беларуская нядзельная школа. Яе вучні, дарэчы, выязджалі на этнічную радзіму, наведвалі знакавыя мясціны Беларусі, у школе ёсць каманда па міні-футболе “Белая Русь”, дзейнічае летні нацыянальны лагер адпачынку “Лукашына”.
2 красавіка 2004 года ў Цюмені адкрыты “Беларускі дом” — офіс таварыства, дзе сустракаюцца землякі, ветэраны і моладзь, ладзяцца розныя ўрачыстасці. Штогод напярэдадні 9 Мая ўшаноўваюцца ветэраны, якія вызвалялі Беларусь ад фашыстаў. У гонар 60-годдзя Перамогі ў 2005 годзе ладзіўся тэлемост “Цюмень—Мінск”.
Арганізацыя спрыяе правя-дзенню Дзён беларускай культуры на Цюменшчыне, гастролям беларускіх артыстаў у рэгіёне. У розныя гады дні праходзілі з удзелам артыстаў мінскіх тэатраў, ансамбля “Церніца”, салістаў ансамбля “Песняры”, іншых артыстаў эстрады.
Таварыства “Беларусь” пастаянна ўдзельнічае ў абласным фестывалі нацыянальных культур “Мост дружбы” і конкурсе дзіцячай аматарскай творчасці “Вясёлка”. Шырока вядомы дзіцячыя гурты “Акварэль” і “Зярняткі”, ансамблі хлопчыкаў “Маладыя галасы” і дзяўчынак “Салавейка” , тэатр-студыя “Вясёлка” . Пры суполцы з 1998 года дзейнічае народны ансамбль беларускай песні “Лянок” , а з
2000-га — народныя фальклорна-этнаграфічныя ансамблі “Вячоркі” і “Расіяначка”, з 2001-га — маладзёжны вакальны ансамбль беларускай песні “Палессе”, з 2005-га — фальклорны ансамбль “Жывіца”. Дарэчы, гурт “Вячоркі” ў 2007-м перамог на Усерасійскім фестывалі-конкурсе аматарскіх творчых калектываў беларускіх зямляцтваў “Прыгажосць уратуе свет” у Маскве, удзельнічаў у “Славянскім базары ў Віцебску” ў 2008 годзе.

Людміла Бакланава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter