Гросмайстар

Апошнія павінны ў рэшце рэшт сказаць сваё важкае слова ў абарону. Колькі ўжо будуць ехаць на карку ix памяркоўнасці i згоды? Патрэбна вызначыць сваю дакладную лінію i яскрава даказаць, што з інжынерамі, альбо як там ix назывюць — «гальштукі» з «белага дома», таксама патрэбна лічыцца. Кіраўніцтву здаецца, што яно плаціць творчым людзям, anoшнiм — праца ў радасць. Патрэбна тэрмінова вырашаць. Сядзіць Пеўнеў на сходзе i разважае:

Напярэдадні гадавога сходу акцыянераў таварыства «Ярмо» Пеўнеў, трымаючы свой сертыфікат, губляўся ў згадках: чый бок заняць — кіраўніцтва цi найбольш актыўнай часткі дэлегатаў.

Апошнія павінны ў рэшце рэшт сказаць сваё важкае слова ў абарону. Колькі ўжо будуць ехаць на карку ix памяркоўнасці i згоды? Патрэбна вызначыць сваю дакладную лінію i яскрава даказаць, што з інжынерамі, альбо як там ix назывюць — «гальштукі» з «белага дома», таксама патрэбна лічыцца. Кіраўніцтву здаецца, што яно плаціць творчым людзям, anoшнiм — праца ў радасць. Патрэбна тэрмінова вырашаць. Сядзіць Пеўнеў на сходзе i разважае:

— Калі прагаласую за здавальняючую працу кіраўніцтва, аўтаматычна застанецца кіраваць Хамякоў. Так, гэта менавіта той самы, хто колькі часу таму фанабэрліва аднекваўся заняць дырэктарскае крэсла, усё нешта выгадваў, маўляў, дастойны лепшай, больш высокай пасады. Напрыклад, прэзідэнта фірмы. Пазней калектыў з трэскам яго пракінуў. Хамякоў жа, быццам той стратэг, пераседзеў не лепшы для яго час у кіруючым крэсле, няхай сабе ў другім па значнасці. I вось на табе: не праз выбары, а дэмакратычным прызначэннем з’явіўся ў галоўным крэсле таварыства. Cвaiмi намеснікамі прызначыў падхалімаў i дылетантаў. Людзям даюць на хлеб з малаком, самі ж грабуць без меры.

Дрыжыкі прабеглі па целе Пеўнева. Вось і мяркуе ён:

— Заняць яго бок, тут жа з’явіцца ўся старая падхалімская гвардыя. I ўжо пра якія перамены i марыць! Ён імгненна здыме перспектыўнага Антонава, які падае надзеі. Без падтрымкі якога звольняць па адпаведным артыкуле Вожыкава, які заўсёды рэжа праўду-матку прама ў вочы. На яго месца прызначаць Прысоскіна. Крэсла Цыбулькіна ўмомант зойме Баброў. Вось якраз ён адным росчыркам пяра вытурыць мяне. Прычыну i артыкул ён знойдзе для любога нежаданага. У рэшце рэшт зробіць скарачэнне штатнай адзінкі. I ўсё тут, хана.

Варыянт другі. Зноў галасую за Хамякова. Здараецца так, што яго «пракацяць». Тады яго зямляк, той самы гарлапан i хапуга, вымушаны будзе пайсці на адпачынак. Яго ж падначаленага, чырванашчокага Харчо, пераводзяць на зусім нязначную пасаду, а на яго месца прызначаюць Расляка. Зразумела: на месца кіраўніка таварыства ставяць маладога забеспячэнца Абруча. Дзіркі тыпу пасад кіраўнікоў бюро запоўняць cвaiмi патрэбнымі людзьмі. Шкада толькі, шго Пятроўну здымуць. Добрай душы жанчына, з тутэйшых. Заўсёды паспачувае, дый пры неабходнасці аванс падкіне... няпланавы.

— Кепска атрымліваецца, — мяркуе Пеўнеў. — Пры такой расстаноўцы я застаюся сам-насам. Паколькі аддзел не можа існаваць пры адным кipaўнiкy, мне прапануюць на выбар: самаліквідавацца, гэта значыць, звольніцца па асабістым жаданні, або перайсці да гэтага бабніка i п’яніцы Ботава. Та-а-к. Брыдка атрымліваецца.

Паспрабую галасаваць «супраць». Калі пры гэтым ўтрымаецца Язэпкін, яму абавязкова перапішуць ycix нязгодных з ім. За месяц-дpyгi ён пералускае нас, як тыя арэхі. Астатнія павінны будуць зрабіць адпаведныя вывады.

— Не, — разважае далей Пеўнеў. — Язэпкін не такі ўжо дурань, каб шчоўкаць сваімі зубамі. Ён падцягне за ланцужок Хацялінскага, той падштурхне свайго ваўкалака Долькіна, які ў сваю чаргу павядзе брывом сябруку Пастухову, а вось ужо акула Пастухоў так кляцне сківіцамі, што ад мяне адно мокрае месца застанецца. Гэты зжарэ i не падавіцца. Нават ні адна костачка ўпоперак не стане.

Яшчэ адна камбінацыя. Я галасую «супраць». Язэпкін правальваецца. Аднак верх бярэ групоўка Халявінскага. Расклад атрымліваецца прыкладна такі: Дошчачкін з намеснікаў пералазіць у дырэктарскае крэсла. Падбухторваемы Пустакветкавым, Абруч абавязкова са сваёй каханкай накатаюць скаргу ў міністэрства. Прыедзе камісія, якая ператрасе ўсе паперы, у тым ліку i штатны расклад. І можна не сумнявацца: знойдуць лішнюю адзінку. І гэтай адзінкай буду я. Дрэнь справа.

— Ну і сітуацыя, — ёрзаў у крэсле Пеўнеў. — Вось i зрабі правільны ход.

I тут старшыня спытаў у залы:

—Хто — «за»?

Пеўнеў схаваў руку ў кішэню.

—Хто — «супраць»?

Пеўнеў імгненна акінуў залу, стрэліў вачамі на суседзяў, схаваў руку яшчэ глыбей.

Тады раздалося чарговае:

— Хто — «устрымаўся»?

Пеўнеў ужо хацеў падняць руку, але нешта раптам яго спыніла. Калi ён устрымаецца i яго голас акажацца тым самым, рашаючым, можа праскочыць Лапухоў, тады...

Пеўнеў, як гросмайстар у бліц-турніры, імгненна разлічыў варыянт да восьмага ходу i, цяжка ўздыхнуўшы, яшчэ глыбей схаваў руку з мандатам.

Аркадзь ЖУРАЎЛЁЎ

г. Маладзечна

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter