Вклад ВИЭ в топливно-энергетический баланс Беларуси растет

Грошы за вецер

Доля аднаўляльных крынiц энергii (АКЭ) у палiўна-энергетычным балансе краiны складае каля 8 працэнтаў. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыi БЕЛТА расказаў намеснiк дырэктара Дэпартамента па энергаэфектыўнасцi Дзяржстандарту Леанiд Паляшчук.

Дзякуючы АКЭ за 14 гадоў мы атрымалi каля 30 млн тон скарачэнняў СО2.

Тут мы iдзём з апярэджаннем планаў: такi паказчык у канцэпцыi энергабяспекi краiны прапiсаны толькi да 2030 года, падкрэслiў ён. Дарэчы, iльвiную долю ў гэтым паказчыку займае дранка, 2,2 працэнта — гэта энергiя сонца, ветру, бiягазавых установак.

— На гэтай лiчбе мы не спынiмся, — запэўнiў Леанiд Паляшчук, — таму што планы на будучыню сур’ёзныя. Ужо сёння мы адзначаем той уклад, якi ўнеслi ў энергасiстэму аднаўляльныя крынiцы энергii. Калi ў 2016 годзе АКЭ выпрацоўвалi толькi 300 млн кВт/г электраэнергii, то цяпер гэта каля 2 млрд кВт/г. У краiне больш за 80 фотаэлектрычных станцый, больш за 50 ГЭС, 30 бiягазавых комплексаў, звыш ста ветраэнергетычных установак, 10 мiнi-ЦЭЦ на драўняным палiве.

Па словах Леанiда Палешчука, сёння магутнасцi АКЭ складаюць каля 500 МВт, але ўжо да 2025—2027 гадоў лiчба можа вырасцi да 630 МВт.

— Укараненне ўстановак АКЭ дазволiла не толькi паменшыць спажыванне традыцыйных крынiц энергii, але i iстотна знiзiць выкiды СО2. За 14 гадоў мы атрымалi каля 30 млн тон скарачэнняў.

Развiццё гэтага напрамку ў энергетыцы пачалося ў краiне з 2010 года, калi быў прыняты закон аб АКЭ, i працягваецца па сённяшнi дзень, кажа начальнiк упраўлення энергаэфектыўнасцi, экалогii i навукi Мiнiстэрства энергетыкi Сяргей Грэбень. З тых часоў заканадаўства неаднаразова абнаўлялася, але якiх-небудзь абмежаванняў у развiццi гэтага напрамку, адзначае ён, у краiне няма. Увядзенне сiстэмы квот было звязана з высокай актыўнасцю патэнцыяльных забудоўшчыкаў:

— Праз некаторы час прыйшло ўсведамленне таго, што развiццё сiстэмы iдзе маштабнымi тэмпамi. I стала вiдавочна, што з уводам БелАЭС гэты напрамак будзе ўплываць на працу энергасiстэмы. Таму ў 2015 годзе быў прыняты Указ № 209, якi ўвёў квоты. А не так даўно гэты дакумент быў актуалiзаваны.

Па словах Сяргея Грэбеня, кожная дзяржава, уводзячы магутнасцi АКЭ, клапоцiцца аб сваiх iнтарэсах. Для кагосьцi гэта магчымасць энергазабеспячэння аддаленых раёнаў, дзе няма доступу да электра- i газавых сетак, хтосьцi вырашае пытаннi дарагога палiва, а хтосьцi выконвае абавязацельствы Парыжскага пагаднення.

— Кожны мае права вырашаць, цi трэба яму гэта, цi павiнны мы за кiмсьцi бегчы. Так, згодна з Парыжскiм па­гадненнем, Беларусь узяла на сябе абавязацельствы скара­цiць выкiды СО2 на 28 пра­цэнтаў да 2030 года. I АКЭ садзейнiчаюць гэтаму. Але ўжо ў мiнулым годзе мы па скарачэннях дасягнулi паказчыка ў 33 працэнты. Цяпер нават калi нiчога не ўкараняць, то толькi за кошт БелАЭС да 2030 года мы гэты паказчык захаваем.

arteaga@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter